Грамадства55

Памёр 32-гадовы жыхар Наваполацка, якога ў 2020-м паранілі святлошумавой гранатай

Гэтаму работніку «Нафтана» 10 жніўня 2020-га шумавая граната прыляцела проста ў ногі. Праваабаронцы дапамаглі мужчыну выехаць з Беларусі ў Рыгу, дзе яму зрабілі аперацыю. Памёр ён 29 снежня, 5 студзеня яго пахавалі на радзіме. У яго засталося трое дзяцей.

Вячаслаў Сліжыкаў з жонкай. Фота з сацыяльных сетак

Вячаслаў Сліжыкаў быў паранены ў Наваполацку 10 жніўня 2020 года, у другі дзень народных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Як апавядаў сам мужчына,

«дзве [гранаты] прыляцелі мне пад ногі. Пасля другога ўдару зразумеў, што не магу стаяць на дзвюх нагах, не было сіл. На адной назе пачаў адскокваць у бок тратуара. Дабраўшыся, лёг на траву. Мяне падабралі людзі, занеслі ў пад'езд і выклікалі хуткую», — расказваў ён.

У бальніцы Вячаслава дапытвалі як сведку масавых беспарадкаў, а потым склалі пратакол аб удзеле ў мітынгу.

Пасля бальніцы ён працягнуў лячэнне дома. Яму дапамагалі людзі з ініцыятыў салідарнасці. Дзякуючы ім, ён зʼездзіў у Менск на абследаванне. Яны ж прапанавалі рэабілітацыю ў Латвіі. Яго перавезлі туды 5 верасня. Там зрабілі аперацыю і дасталі аскепак гранаты памерам большы за перапялінае яйка. Пасля спатрэбілася яшчэ адна аперацыя, бо, як выявілася, быў перабіты яшчэ і нерв у назе.

У Латвіі на рэабілітацыі Вячаслаў меў прабыць месяц, але з-за небяспекі арышту вырашыў застацца на чужыне. Разам са сваёй дзяўчынай жыў у лагеры бежанцаў.

На радзіме Вячаслаў працаваў на «Нафтане». 

Вячаслаў пісаў скаргі на сілавікоў. У адказах гаварылася, што ўсе дакументы далучаныя да агульнай крымінальнай справы, але што гэта за справа, яму дазнацца не ўдалося.

У Латвіі Вячаслаў працаваў грузчыкам. Слабасць і прыступы болю адносіў на наступствы ранення, пра свае праблемы з сэрцам не ведаў, ніяк не абследаваўся.

Маральна яму на чужыне было цяжка, прыжыцца на новым месцы ён не змог. «Апошні час у яго здараліся нервовыя зрывы», — адзначае яго сябар, з якім пагаварыла «Наша Ніва».

Памёр Вячаслаў 29 снежня, прычынай стала сардэчная недастатковасць.

Незадоўга да скону ён і сябар атрымалі дазвол на працаўладкаванне ў Германіі і 5 студзеня збіраліся разам туды ехаць рабіць у кампаніі, якая ставіць сонечныя батарэі.

Ад першага шлюбу ў Вячаслава засталося трое непаўналетніх дзяцей. Яго цела перадалі родным у Беларусь, 5 студзеня яго пахавалі.

«Яго дзяўчына не можа вярнуцца ў Беларусь, бо там ёй пагражае крымінальны пераслед. Усё, што яна магла, яна зрабіла для Вячаслава. Ёй цяпер цяжка. У бальніцы была пад кропельніцай», — расказаў сябар памерлага. Ëн і сам моцна пацярпеў у 2020-м: у ізалятары яму пашкодзілі хрыбет і вуха, таксама давялося рабіць у Латвіі аперацыю.

Такая няпростая доля гэтага пакалення.

«Гэта непазбежна, як закон прыроды: Жыць не будуць вечна ворагi народу» — гэтыя радкі з Лявона Вольскага стаяць эпіграфам у старонцы Сліжыкава Укантакце, у іншых сацыяльных сетках ён хіба што не прысутнічаў. Аднак стала так, што ён сышоў раней за сваіх ворагаў, і маладым.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Каментары5

  • Шмалесiк
    07.01.2023
    Алесік, а суда не павiнна быць, павiнна быць як у Румынii
  • Тамара
    07.01.2023
    Спачуванні родным!
    Шкада хлопца(
    Няхай Бог дасць яму вечнае жыццё ў святле Свайго аблічча!
  • Avers&Revers
    07.01.2023
    А вы говорите, что надо ждать суда.... Те, кто интересен будет на суде, те подождут! А на ком такое - должны ответить СЕГОДНЯ без суда!

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць