«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў». Пераходны кабінет патлумачыў, чаму перамовы па палітвязнях не пачаліся
Аб'яднаны пераходны кабінет расказаў, што яны плануюць стварыць перамоўную групу па палітвязнях, аднак з боку рэжыму няма сігналаў аб гатоўнасці такія перамовы весці.

«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў. Рэжым адказны найперш за сітуацыю з палітзняволенымі. Мы не бачым з яго боку сігналаў аб гатоўнасці да перамоваў», — сказала прадстаўніца Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова падчас прэс-канферэнцыі.
Яна падкрэсліла, што не дэмакратычныя сілы тармозяць гэты працэс — нясхільныя да перамоваў менавіта прадстаўнікі рэжыму.
«Перамовы не павінны быць гандлем. І мы не павінны сварыцца паміж сабой з-за гэтага пытання, бо ўсе мы хочам аднаго», — дадала яна.
Павел Латушка адзначыў, што Кабінет гатовы пачаць перамовы па гэтым пытанні ў выпадку, калі рэжым спыніць рэпрэсіі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
няўжо? калі? у гэтую пяцігодку ці ў наступную?