«90% выбіраюць бюджэтныя букеты і плацяць картай растэрміноўкі». Колькі ў Мінску цяпер каштуюць кветкі і які на іх попыт
Дзень мінуў, але наперадзе 8 сакавіка — дзень, калі жанчынам таксама традыцыйна масава дораць кветкі. Сайт Blizko.by даведаўся, у якім цанавым дыяпазоне знаходзяцца цюльпаны і колькі грошай жыхары Мінска гатовыя выдаткаваць на букет.

«У першую чаргу, трэба звяртаць увагу, ці свежыя кветкі. Калі выбар стаіць паміж адкрытымі і закрытымі бутонамі, лепш выбіраць, вядома, другія. Вытворцаў цюльпанаў можна падзяліць на беларускіх і галандскіх. Першыя не вельмі добрай якасці, — распавядае Сяргей, дырэктар кветкавай крамы. — Як з градкі, а другія, гэта значыць, галандская цыбуліна, зусім інакш выглядаюць».
Звычайны пакупнік наўрад ці візуальна вызначыць, дзе які вытворца, але пры жаданні можа вывучыць інфармацыю і задаць фларысту канкрэтныя пытанні.

Якая цяпер сярэдняя цана цюльпанаў і якую варта чакаць?
«Цяпер у Мінску цэны на цюльпаны вар'іруюцца ад 3 да 4 рублёў за штуку. 8 сакавіка яны будуць каштаваць каля 3-3,5 рубля, але, як правіла, у кветкавых крамах колькасць уплывае на выніковую цану».

Дзе лепш купляць: у пераходзе, у краме ці на «Камароўцы»?
«Лепш купляць у краме, а не на вуліцы ля перахода, дзе яны ўжо паспеюць замарозіцца і абветрыцца перад тым, як вы іх купіце. — У спецыялізаваных крамах заўсёды якасць будзе лепшай. Так, кошт вышэйшы, але гэта ўжо пытанне прыярытэтаў.

Якія букеты часцей за ўсё купляюць на святы?
«На 8 сакавіка ў любым выпадку купляюць цюльпаны, таму што цана адыгрывае важную ролю, а на 14 лютага — ружы, цюльпаны і хрызантэмы традыцыйна ў прыярытэце. Параіць нейкі пэўны букет не магу — усё ўпіраецца ў тое, колькі чалавек гатовы на яго выдаткаваць.

На прыкладзе мінулага Дня ўсіх закаханых магу сказаць, што бюджэты ў людзей скараціліся:
90% наведвальнікаў крамы выбіраюць, па-першае, самыя бюджэтныя варыянты, па-другое, аплачваюць іх картай растэрміноўкі.
Таму складана сказаць, колькі ў сярэднім людзі гатовыя выдаткаваць на букет. Напэўна, каля 50 рублёў».
Чытайце таксама:
Воцатнае дрэва і «помста суседа». Гэтая расліна ўваходзіць у моду ў Беларусі, бо яна і прыгожая, і практычная
На Камароўцы з’явіліся першыя цюльпаны. Колькі яны каштуюць?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
вось ужо сапраўды - жил-был художник не один...