Свет

Краіны Усходняй Еўропы шукаюць у Казахстане замену расійскаму ўрану 

Некаторыя ўсходнееўрапейскія АЭС шукаюць новых пастаўшчыкоў урану, каб зменшыць залежнасць ад расійскага ядзернага паліва. Як паведамляе Bloomberg, некаторыя АЭС маюць намер заключыць новыя кантракты да 2025 года.

Фота: Wikimedia Commons

У якасці альтэрнатыўнага пастаўшчыка разглядаецца Казахстан, які вырабляе парадку 40% сусветнага ўрану. Па словах выканаўчага дырэктара казахстанскай дзяржаўнай кампаніі «Казатампрам» Яржана Муканава, геапалітычная нявызначанасць мяняе плыні ядзернага паліва, падахвочваючы некаторых вытворцаў ствараць запасы.

«Мы рыхтуем нашы запасы да здабычы, каб мець магчымасць адказаць на запыты рынку», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што ў гэтым годзе Казахстан плануе падтрымліваць вытворчасць паліва на ўзроўні 22 тысяч тон.

ЗША таксама маюць намер паменшыць залежнасць ад расійскага ўзбагачанага ўрану, аднак, як мяркуе Bloomberg, гэта не змагло стрымаць імклівы рост экспарту ядзернага паліва з Расіі. Паводле прагнозаў Сусветнай ядзернай асацыяцыі, попыт на ўран у свеце вырасце на траціну да 2030 года.

Міністэрства энергетыкі ЗША ў лютым заявіла, што спрабуе знайсці альтэрнатывы расійскім пастаўкам узбагачанага ўрану для АЭС. Памочнік кіраўніка амерыканскага энергетычнага ведамства ў міжнародных справах Эндру Лайт тады адзначыў, што Злучаныя Штаты цяпер залежаць ад Расіі ў плане паставак 20% узбагачанага ўрану, які выкарыстоўваецца ў камерцыйных ядзерных рэактарах, што «нестабільна са стратэгічнага пункту гледжання». Лайт падкрэсліў неабходнасць «скарачэння залежнасці ад расійскага і кітайскага ўрану».

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»28

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць