Культура22

У Варшаве здымаюць мастацкі фільм паводле гісторыі кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша

«8 гадоў 3 месяцы» — так папярэдне называецца поўнаметражны фільм беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч. Яго сюжэт натхнёны гісторыяй кахання беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. «Але ўсё ж такі гэта будзе мастацкая карціна», — адзначае аўтарка, падкрэсліваючы, што яе мэтай не было стварэнне біяграфічнага фільма.

Падчас здымак фільма. Фота: Ульяна Шаргаева

Як паведаміла Мара Тамковіч Reform.by, ідзе ўжо трэці дзень здымачнага працэсу, учора здымалі сцэны, звязаныя з затрыманнем галоўнай гераіні.

Мара Тамковіч вядомая беларускаму і польскаму гледачу сваёй кароткаметражнай стужкай «У жывым эфіры» (Na žywo / Live), створанай па матывах гісторыі затрымання Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай падчас стрыму з «Плошчы Перамен». Фільм неаднаразова быў адзначаны на польскіх і міжнародных кінафестывалях.

Як сказала Мара Тамковіч, «8 гадоў 3 месяцы», у адрозненне ад «У жывым эфіры», канцэнтруецца на тэме кахання. Галоўныя героі фільма — гэта журналісты Лена і Ілья. Яны праходзяць праз пратэсты ды наступствы гэтых пратэстаў і ў жудасных умовах намагаюцца захаваць сябе як пару, сям’ю.

Галоўную ролю ў карціне будзе выконваць Аляксандра Вайцяховіч — тая ж актрыса, якая здымалася ў «У жывым эфіры». Галоўную мужчынскую ролю ў стужцы будзе іграць літоўскі акцёр.

Новы праект Мары Тамковіч прафінансаваў Польскі інстытут кінамастацтва. Бюджэт фільма — 1 мільён злотых, усе здымкі будуць весціся ў Варшаве.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Ігар Ільяш — журналісты телеканала «Белсат», сямейная пара. У 2021 годзе Кацярына атрымала 2 гады зняволення за стрым з Плошчы Перамен у Мінску. У зняволенні ёй выставілі новае абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве» і прысудзілі яшчэ 8 гадоў і 3 месяцы.

Каментары2

  • Старковский дизайнер
    16.04.2023
    Фильм порвёт зал из 5 человек.
  • Юстус
    17.04.2023
    Госпадзі, вы лепш за гэтыя грошы экіпіроўку купіце ПКК

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць