Грамадства

У аўторак — Радаўніца. Эколагі заклікаюць адмовіцца ад пластыкавых кветак

Штучныя пластыкавыя кветкі забруджваюць навакольнае асяроддзе і шкодна ўплываюць на чалавечае здароўе. Пра гэта 19 красавіка распавёў намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Шунькін, пішуць Мінск-навіны.

Пластыкавыя кветкі робяць з танных і не заўсёды бяспечных матэрыялаў. Купляючы іх, людзі назапашваюць смецце, якое не перапрацоўваецца і пасля робіць шкоду прыродзе — выдзяляе таксічныя рэчывы, забруджвае паветра, глебу і грунтавыя воды. Сталічныя эколагі напярэдадні Радаўніцы заклікаюць гараджан у якасці альтэрнатывы высаджваць на могілках мнагалетнія кветкі, карлікавыя кусты і газонную траву. А кветкі варта прыносіць на магілы жывыя ў вазонах.

— У Беларусі на Радаўніцу могілкі наведваюць больш за 1,5 млн чалавек, — сказаў Д.Шунькін. — Калі траціна з іх купіць усяго па 2 штучныя кветкі, то на магілах памерлых будзе пакінута больш за мільён пластыкавых раслін.

Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адкідаў па ўсёй краіне вывозяць больш за мільён пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання — некалькі сотняў гадоў. Яшчэ горш, калі ўпрыгажэнні спальваюць. Тады ў навакольнае асяроддзе выдзяляюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць