Спорт55

Прызёрка Алімпійскіх гульняў з Беларусі уцякла ў Польшчу

Былая гімнастка з Беларусі, сярэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 года і заслужаная майстарка спорту Наталля Лешчык пераехала жыць у Беласток. Тут яна будзе трэніраваць польскіх дзяцей.

Афіцыйна беларускую спартсменку прадставілі гарадскія ўлады Беластока 26 красавіка, паведамляе Mostmedia.io.

Сярэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 па мастацкай гімнастыцы Наталля Лешчык не хавала сваю пазіцыю пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 у Беларусі. Дзяўчына падпісала ліст свабодных спартсменаў і выказалася па сітуацыі ў краіне. Таксама яна асудзіла расійскую агрэсію ва Украіне ў лютым 2022 года.

— Пасля пратэстаў у нас у Беларусі вельмі трывожная сітуацыя, вельмі шмат людзей саджаюць у турму. Я адкрыта выказвала пазіцыю супраць дыктатуры і вайны. Была верагоднасць, што па мяне прыйдуць і пасадзяць. Увесь час была ў трывожным стане і таму вымушаная была з'язджаць з краіны, — сказала на прэс-канферэнцыі Наталля.

Узімку 2022 года спартсменка выехала з Беларусі. Яна пераехала ў Польшчу і спачатку жыла ва Уроцлаве. Вясной 2023 года Наталлі прапанавалі працу ў Беластоку, таксама ў польскім горадзе ёй далі жыллё.

— Беласток мне здаўся больш прывабным, чым Уроцлаў. Тут у мяне знаёмыя былі, яны і спакусілі пераехаць. Я б хацела сказаць дзякуй Польшчы за гасціннасць, прытулак і магчымасць пачувацца ў бяспецы. Я вельмі рада папрацаваць у Беластоку з дзецьмі. Спадзяюся, наша праца будзе прадуктыўнай.

У гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у польскіх спартоўцаў няма медалёў, гарадскія ўлады Беластока мяркуюць, што беларуская спартоўка здолее падрыхтаваць будучых польскіх чэмпіёнаў да Алімпіяды ў ЗША. 34-я летнія Алімпійскія гульні пройдуць летам 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

Каментары5

  • Орки ждите!!!
    26.04.2023
    Жаль не ў Варшаву(
  • Алег
    26.04.2023
    Калі ў Беласток, то чаму толькі польскіх. Mожна і беларускіх, адзінае што акрамя польскай мовы спатрэбіца і беларуская.
  • :(
    26.04.2023
    Лучшие люди.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць