Надвор'е11

У краінах Паўднёва-Усходняй Азіі зафіксаваная рэкордная спёка. У В'етнаме больш за 44°C

У В'етнаме зафіксаваная самая высокая тэмпература ў гісторыі краіны — крыху больш за 44 градусы Цэльсія — і эксперты прадказваюць, што з-за змены клімату гэты рэкорд пратрымаецца нядоўга.

Рэкорд быў усталяваны ў паўночнай правінцыі Тханьхоа, дзе ўлады заклікалі людзей заставацца дома ў самы гарачы час дня. У іншых краінах рэгіёна таксама назіраецца надзвычай гарачае надвор'е, паведамляе Бі-бі-сі.

Улады Тайланда паведамілі аб рэкорднай тэмпературы 44,6 градуса ў заходняй правінцыі Мак.

Фота: vecteezy

Бірманскія СМІ паведамілі, што ў адным з гарадоў на ўсходзе краіны была зафіксаваная тэмпература 43,8 градуса, самая высокая за апошняе дзесяцігоддзе.

Перад сезонамі мусонаў у абедзвюх краінах спёка — звычайная справа, але гэтым разам тэмпература працягвае біць рэкорды.

У Ханоі эксперт па змяненні клімату Нгуен Нгок Хуэй заявіў AFP, што ў кантэксце змены клімату і глабальнага пацяплення новы рэкорд В'етнама выклікае непакой.

Ён чакае, што падобныя рэкорды будуць назірацца тут яшчэ шмат разоў. «Гэта даказвае праўдзівасць вынікаў кліматычных мадэляў», — лічыць навуковец.

У горадзе Дананг у В'етнаме фермер Нгуен Тхі Лан распавёў, што спёка прымушае рабочых пачынаць працу раней, чым звычайна, і заканчваць яе ўжо да 10 раніцы.

Папярэдні рэкорд у В'етнаме — 43,4 градуса — быў усталяваны ў цэнтральнай правінцыі Ха Цінь чатыры гады таму.

Спёка ўсталявалася не толькі ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. У сталіцы Бангладэш, горадзе Дака была зафіксаваная самая высокая тэмпература з 1960-х гадоў, а ўлады Індыі паведамілі, што ў некаторых раёнах краіны тэмпература перавысіла норму на тры-чатыры градусы.

У Іспаніі ў аэрапорце Кардовы на поўдні краіны была зафіксаваная самая высокая тэмпература для красавіка — 38,8°С.

У сакавіку навукоўцы-кліматолагі заявілі, што дасягнуць заяўленых раней ключавых мэтаў па зніжэнні глабальнай тэмпературы, хутчэй за ўсё, не атрымаецца.

З пачатку індустрыяльнай эпохі свет ужо пацяплеў прыкладна на 1,1 градуса, і тэмпература будзе працягваць расці, калі ўрады не пойдуць на рэзкае скарачэнне выкідаў.

Урады раней дамовіліся прыняць меры, каб пазбегнуць павышэння глабальнай тэмпературы больш чым на паўтара градуса. Але планета ўжо пацяплела на 1,1 градуса, і цяпер эксперты кажуць, што ў 2030-х гадах рост сярэдняй тэмпературы Зямлі можа перавысіць 1,5 градуса.

У сваім дакладзе міжурадавая група экспертаў ААН па змяненні клімату заявіла, што кожны прырост сярэднегадавой тэмпературы будзе ўзмацняць негатыўныя наступствы глабальнага пацяплення.

Каментары1

  • Пень
    08.05.2023
    Главный фактор - вырубка лесов. Амазония, Канада, Сибирь, Балтия, Беларусь.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць