Вайна44

Ракета «Кінжал», якая нібыта пашкодзіла ЗРК Patriot у Кіеве, была выпушчаная з паветранай засады — расійскія СМІ

Як сцвярджае расійскі бок, ракета «Кінжал», якая нібыта пашкодзіла ЗРК Patriot у Кіеве, была выпушчаная з самалёта МіГ-31К з паветранай засады.

Дзяржаўнае інфармагенцтва «РІА Навіны» паведаміла пра гэта са спасылкай на крыніцу. Таксама сцвярджаецца, што Patriot быў «знішчаны», але ў справаздачы Мінабароны Расіі заяўлялася толькі аб «паражэнні» ЗРК.

Учора вечарам тэлеканал CNN са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі ЗША паведаміў, што Patriot, хутчэй за ўсё, атрымаў пашкоджанні, але не быў знішчаны. Цяпер амерыканскія ўлады ацэньваюць, якую шкоду атрымаў комплекс і ці трэба яго вывозіць для рамонту ў ЗША.

У Белым доме інфармацыю аб пашкоджанні Patriot не пацвердзілі.

Каментары4

  • Хто-та врот
    17.05.2023
    Паводле ўкраінскай версіі, усе "кінжалы" былі збітыя. А хто ці што тады пашкодзіла Patriot?
  • Проня
    17.05.2023
    Уламак.
  • Питон
    17.05.2023
    Хто-та врот, обломками збитого кинжала 

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?11

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

Як згуляць у GTA 6, калі жывеш у Беларусі3

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць