«Беларускі Гаюн» не заўважаў, каб у Беларусь перамяшчалася ядзерная зброя
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» адрэагавала на сённяшнюю заяву Уладзіміра Пуціна пра тое, што ў Беларусь нібыта ўжо дастаўлены першыя ядзерныя зарады. Паводле звестак «Беларускага Гаюна», пра тое, што на тэрыторыю нашай краіны апошнім часам завозілі такую зброю, нічога не сведчыць.

«Беларускі Гаюн» не валодае ніякай пацвярджальнай інфармацыяй аб пачатку рэальнага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь», — сцвярджае маніторынгавая група, звяртаючы ўвагу, што заявы на гэтую тэму, якія рабілі Пуцін і Лукашэнка цягам апошніх месяцаў, часта супярэчылі адна адной.
Гэта можа сведчыць пра:
«1) адсутнасць у Лукашэнкі ўсёй інфармацыі і кантролю над працэсам размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі;
2) узгодненую паміж Пуціным і Лукашэнкам кампанію па дэзынфармацыі з мэтай, да прыкладу, стварэння палітычнага ціску напярэдадні саміту НАТА ў Вільні і ўкраінскага контрнаступлення».
Таксама «Беларускі Гаюн» падкрэслівае, што ў сённяшняй заяве Пуцін не ўдакладніў тыпу боепрыпасаў, якія, паводле яго, перамясцілі ў Беларусь. Раней анансавалася перадача боепрыпасаў для выкарыстання штурмавікамі Су-25 і АТРК «Іскандэр», а імаверным спосабам дастаўкі называлася чыгунка. Пры гэтым такога перамяшчэння пакуль што заўважана не было.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары