Сі Цзіньпін сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у Пекіне
Лідар КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам. Пра гэта піша «Медуза» са спасылкаю на «Сіньхуа».

Сі Цзіньпін сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у Пекіне. Фота: Leah Millis / Pool Photo via AP
Сустрэча праходзіць у Пекіне, дзе Блінкен знаходзіцца з двухдзённым візітам.
Ці адбудзецца сустрэча Сі і Блінкена, не было зразумела да самага апошняга моманту.
Блінкен — самы высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, які прыехаў у Кітай з моманту ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Адносіны ЗША і Кітая ў апошнія гады значна пагоршыліся. Прычынай сталі гандлёвыя рознагалоссі, сітуацыя вакол Тайваня, а таксама ўварванне Расіі ва Украіну.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары