Аўто55

Лукашэнка загадаў усе дзяржорганы і арганізацыі перасадзіць на «Джылі». Не абышлося без выключэнняў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які загадвае дзяржаўным органам і арганізацыям закупляць у якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў машыны вытворчасці СЗАТ «Белджы». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Люстэрка».

Фота: Tut.by

Хто і ў каго павінен купляць аўтамабілі вытворчасці СЗАТ «Белджы»?

«Дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, гаспадарчымі таварыствамі, банкамі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі, а таксама ўнітарнымі прадпрыемствамі, заснавальнікамі якіх выступаюць арганізацыі з доляй дзяржавы больш за 50 працэнтаў для выкарыстання ў якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў, якія не патрабуюць дааснашчэння шляхам мантажу спецыяльным тэхналагічным абсталяваннем, ажыццяўляецца закупка легкавых аўтамабіляў айчыннага вытворцы ў сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Белджы» або афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы, калі іншае не ўстаноўлена часткай другой сапраўднага падпункта», — гаворыцца ў пастанове.

Якому чыноўніку які аўтамабіль?

Указ таксама ўстанаўлівае максімальны памер кошту службовых аўтамабіляў у залежнасці ад пасад асоб, для выкарыстання якімі прызначаны машыны:

  • для кіраўнікоў дзяржаўных органаў — 3430 базавых велічынь (126 190 рублёў);
  • для намеснікаў кіраўнікоў (уключаючы намеснікаў губернатараў), кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, памочнікаў Лукашэнкі, кіраўнікоў райвыканкамаў і гэтак далей — 2200 базавых велічынь (81 400 рублёў);
  • для намеснікаў кіраўнікоў райвыканкамаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, кіраўнікоў камунальных унітарных прадпрыемстваў, кіраўнікоў бюджэтных арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні дзяржаўных органаў, і гэтак далей — 1800 базавых велічынь (66 600 рублёў);
  • для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, намеснікаў кіраўнікоў камунальных унітарных прадпрыемстваў — 1465 базавых велічынь (54 205 рублёў).

Але не ўсе чыноўнікі сядуць на «Джылі». Выключэнні зробленыя для губернатараў, кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый — падсправаздачных Аляксандру Лукашэнку, кіраўнікоў банкаў і некаторых іншых арганізацый, транспартнае забеспячэнне якіх ажыццяўляецца АДУ «Белтрансспецаўта».

Ліміты ёсць не толькі на цану

Для бюджэтных арганізацый і арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі з бюджэту, ліміт прабегу службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў павінен складаць не больш за 1,7 тысячы кіламетраў у месяц. Нявыкарыстаны на працягу месяца ліміт прабегу можа быць зрасходаваны ў бягучым годзе.

Выключэнні зробленыя для аўтамабіляў медыцынскай і хуткай дапамогі, газавай службы, інкасацыі, навучальных аўтамабіляў і некаторых іншых катэгорый.

А каму дазволілі купляць іншамаркі?

«З улікам спецыфікі дзейнасці і асаблівасцяў задач, што выконваюцца, для выкарыстання ў якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў дапускаецца набыццё легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці»:

  • Службай бяспекі Лукашэнкі;
  • дзяржаўнымі органамі сістэмы нацыянальнай бяспекі;
  • органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;
  • Дзяржаўнай фельд'егерскай службай пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі;
  • аўтатранспартнай дзяржаўнай установай «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі («Белтрансспецаўта»);
  • сельскагаспадарчымі арганізацыямі, дзяржаўнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб'яднаннямі, дзяржаўнымі лесагаспадарчымі ўстановамі;
  • а таксама па рашэнні Лукашэнкі — іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.

Аднак купіць аўтамабіль замежнай вытворчасці вышэй пералічаныя арганізацыі змогуць па ўзгадненні з Дзяржаўным сакратарыятам Рады бяспекі.

Усе апісаныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго апублікавання.

Каментары5

  • Цой
    29.06.2023
    54200 руб - кто нибудь видел джили по такой цене?
  • Гость
    29.06.2023
    Табель о рангах по-белорусски.
  • Джылі
    29.06.2023
    Цой, emgrand, 49200,
    самы просты

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць