30 чэрвеня ўрад Беларусі прыняў пастанову аб зніжэнні з 1 ліпеня экспарных мытаў на нафту і нафтапрадукты, як паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай, мыты на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты зменшаныя з 16,2 даляра за тону да 15,6 даляра за тону.
Стаўка мыта на прастагонны бензін зніжаная на 0,4 даляра за тону да 8,5 даляра за тону. Мыты на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алівы зменшаныя на 0,2 даляра за тону да 4,6 даляра за тону.
Раней гэтыя мыты мяняліся месяц таму — з 1 чэрвеня. Тады яны павысіліся з 14,4 да 16,2 даляра за тону.
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары