Грамадства3535

Штатныя гэбісты будуць рандомна правяраць тэлефоны супрацоўнікаў ва ўсіх ВНУ, каледжах і ліцэях

Супрацоўнікаў азнаёмілі з адпаведным загадам, паведамілі суразмоўцы «Нашай Нівы» з трох устаноў адукацыі.

Калаж: «Наша Ніва»

«Нашай Ніве» стала вядома, што па беларускіх установах адукацыі распаўсюджваюць пісьмовы загад аб недапушчальнасці падпісак на «экстрэмісцкія рэсурсы» сярод супрацоўнікаў ВНУ, каледжаў і ліцэяў. 

Суразмоўцы паведамілі, што для праверкі выканання гэтага загада падключылі штатных гэбістаў, якія працуюць у адміністрацыях навучальных устаноў.

Напрыклад, у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адпаведнае распараджэнне за подпісам рэктара выйшла яшчэ ў канцы чэрвеня, а супрацоўнікаў універсітэта азнаёмілі з гэтым толькі днямі. У загадзе адзначаецца, што за рэалізацыяй забароны на падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы» будзе пільна сачыць супрацоўнік КДБ у асобе прарэктара па «адміністрацыйна-кадравых пытаннях».

«Новы загад спасылаецца на пастанову Савета Міністраў №575 ад 2021 года, якая рэгулюе прызнанне любой групы людзей або крыніцы інфармацыі экстрэмісцкімі. З гэтага часу работнікам МДЛУ забаранілі падпіску на любыя «экстрэмісцкія рэсурсы» нават у рамках прафілактычнай працы ў калектывах. Больш за тое, цяпер гэтая забарона ўнесеная ў Правілы ўнутранага працоўнага распарадку ВНУ, а за яе выкананнем будзе асабіста сачыць кадэбэшнік», — распавёў адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы», які знаёмы з сітуацыяй у МДЛУ.

З некалькіх навучальных устаноў нам расказалі, што прарэктары ці намеснікі дырэктараў па бяспецы або выхаваўчай рабоце правяраюць тэлефоны супрацоўнікаў на прадмет наяўнасці забароненага.

«Уявіце сабе, як сябе адчуваеш перад студэнтамі, як прападае твая самаўпэўненасць, калі перад парай гэты чмыр адводзіць цябе ўбок на калідоры і кажа: «Разблакуйце ваш тэлефон», — перадае свае пачуцці выкладчыца аднаго са сталічных універсітэтаў, якая папрасіла, каб яе імя не называлі.

Пасада прарэктара ці намесніка дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах уведзеная пасля 2020 года, на яе прызначаюць штатных ці пазаштатных супрацоўнікаў спецслужбаў. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

У апошнія месяцы па навучальных установах праходзіць новая хваля палітычных чыстак.

Зусім нядаўна прапагандысты паказалі фільм пра затрыманых супрацоўнікаў Полацкага ўніверсітэта, дзе прыгразілі чысткамі і іншым ВНУ. 

Стала вядома і пра звальненне цэлай групы выкладчыкаў флагманскага Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары35

  • Jacek
    06.07.2023
    Вы ещё будите завидовать уйгурам....
  • SHOS
    06.07.2023
    Какое же количество олухов и бездарей наплодил лукашизм, которые маятся от безделья. Идиоты
  • Lićvin
    06.07.2023
    А калі на прылады паставіць беларускую ці нямецкую мову? *⁠\⁠0⁠/⁠*

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу6

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу6

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць