Грамадства44

Неймаверна, але факт. У Мінску праязны на адзін від транспарту каштуе даражэй, чым на тры віды. Як такое можа быць

Днямі расказвалася, што праязны на ўсе шэсць відаў гарадскога грамадскага транспарту ў Мінску падаражэў і цяпер каштуе больш за 100 рублёў (а дакладней — 102,24 рубля). Але гэта яшчэ не ўсе цуды. Праязны на адзін від транспарту каштуе даражэй, чым на два і нават на тры віды, як піша Blizko.by.

Гаворка ідзе пра сумешчаныя праязныя: наземны транспарт ад «Мінсктранса» плюс электрычкі так званых «гарадскіх ліній» ад БЧ. Пасля павышэння тарыфаў на праезд на цягнікі праязны толькі на гарадскія электрычкі каштуе даражэй, чым праязны на тыя ж гарадскія электрычкі плюс яшчэ адзін-два віды транспарту.

Глядзім тарыфы.

На 3 сутак

  • 1 від транспарту (гарадскія лініі): 15,61 рубля
    2 віды транспарту («аўтобус — гарадскія лініі», або «тралейбус — гарадскія лініі», або «трамвай — гарадскія лініі»): 15,43 рубля

На 5 сутак

  • 1 від транспарту (гарадскія лініі): 20,07 рубля
  • 2 віды транспарту («аўтобус — гарадскія лініі», або «тралейбус — гарадскія лініі», або «трамвай — гарадскія лініі»): 19,67 рубля
  • 2 віды транспарту («метро — гарадскія лініі»): 19,99 рубля
  • 3 віды транспарту («аўтобус — тралейбус — гарадскія лініі», або «аўтобус — трамвай — гарадскія лініі», або «тралейбус — трамвай — гарадскія лініі»): 19,92 рубля

На 10 сутак

  • 1 від транспарту (гарадскія лініі): 33,45 рубля
  • 2 віды транспарту («аўтобус — гарадскія лініі», або «тралейбус — гарадскія лініі», або «трамвай — гарадскія лініі»): 32,61 рубля
  • 2 віды транспарту («метро — гарадскія лініі»): 33,14 рубля
  • 3 віды транспарту («аўтобус — тралейбус — гарадскія лініі», або «аўтобус — трамвай — гарадскія лініі», або «тралейбус — трамвай — гарадскія лініі»): 32,90 рубля
  • 3 віды транспарту («аўтобус — метро — гарадскія лініі», або «тралейбус — метро — гарадскія лініі», або «трамвай — метро — гарадскія лініі»): 33,31 рубля

І толькі пачынаючы з 20-сутачных праязных картка на 1 від (гарадскія лініі) будзе абыходзіцца танней, чым на 2 віды.

Па правілах, калі пасажыр купляе праязны на аўтобус — тралейбус — трамвай, то яму таксама дастаецца права ездзіць і на аўтобусах-экспрэсах. Атрымліваецца, што праязны на 1 від (гарадскія лініі) цяпер толькі на 47 капеек таннейшы (або на 1,4%), чым на 5 відаў (аўтобус, тралейбус, трамвай, аўтобус-экспрэс, гарадскія лініі)!

Імаверна, пасля падаражэння праезду ў астатнім гарадскім транспарце («Мінсктранс» і «Мінскі метрапалітэн») суадносіны цэн на праязныя білеты стануць звыклымі: чым больш відаў транспарту — тым даражэй.

Каментары4

  • Axel Justas
    08.07.2023
    Я дзіўлюся ўвогуле, што такі ўніверсальны білет існуе. Колькі год таму галоўная спрэчка была пра тое, што немагчыма 'дакладна' падзяліць грошы паміж рознымі відамі транспарту (чытай канторамі), таму прасцей было напляваць на зручнасць для пасажыраў і прадаваць білеты асобна.
  • жэўжык
    08.07.2023
    Ёсік, гэты сінонімы. Ніхто вам не забараняе карыстацца словам "содні", калі "суткі" не падабаюцца. А таксама "алоўкам" замест "карандаша".
  • Гарэза
    09.07.2023
    жэўжык, я забараняю Вам "карыстацца" "карандашом" ;-))

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць