Кіно22

Барбенгеймер: «Барбі» перамагла «Апенгеймера» (але ў выйгрышы ўвесь Галівуд)

Кінакамедыя «Барбі», дзеянне якой адбываецца ў свеце дзіцячых цацак, стала пераможцам у бітве за глядацкія сімпатыі з фільмам «Апенгеймер», які распавядае пра стваральніка амерыканскай ядзернай бомбы. Супрацьстаянне гэтых дзвюх стужак, якія выйшлі ў пракат у адзін дзень, 21 ліпеня, атрымала неафіцыйную назву «Барбенгеймер» і стала знакам вяртання цікавасці гледачоў да кінаіндустрыі пасля пандэміі каранавіруса, піша Бі-бі-сі.

Марго Робі (выканаўца ролі Барбі) на знакамітай плошчы кінатэатраў Лестэр-Сквер у Лондане. 12 ліпеня 2023 года. Фота: Photo by Wiktor Szymanowicz/Anadolu Agency via Getty Images 

Паводле звестак кампаніі Warner Bros, пасля першага ўікэнду пракату «Барбі» стаў самым паспяховым фільмам у ЗША і Канадзе і сабраў у гэтых краінах за пятніцу, суботу і нядзелю 155 млн даляраў. Пры гэтым нашмат сур'ёзнейшы «Апенгеймер» за гэтыя ж тры дні выручыў у ЗША 92,7 млн даляраў, паведамляе кампанія Universal Pictures, якая выпусціла яго.

Ва ўсім свеце поспех «Барбі» быў яшчэ ўражальнейшым: зборы яркай камедыі рэжысёра Грэты Гервіг з Марго Робі і Раянам Гослінгам у галоўных ролях склалі 337 млн даляраў. Пры гэтым гледачы ва ўсіх краінах заплацілі за квіткі на «Апенгеймер» 174 млн даляраў.

Як адзначае агенцтва Reuters, два фільмы — гэта практычна поўная супрацьлегласць адзін аднаму: калі дзеянне фільма «Барбі» адбываецца ў свеце цацак, то трохгадзінны «Апенгеймер» (яго хронаметраж на гадзіну большы, чым у канкурэнта) рэжысёра Крыстафера Нолана распавядае драматычную гісторыю навукоўца, які стаў бацькам амерыканскай ядзернай бомбы.

Але падобная арыентацыя на досыць розныя аўдыторыі прывяла да рэзкага ўсплёску глядацкай цікавасці да кіно ў цэлым.

Праблемы кінаіндустрыі

Да выхаду гэтых двух фільмаў продажы квіткоў у кіно гэтым летам былі даволі слабымі: стужка пра супергероя «Флэш» правалілася, чарговая серыя эпапеі «Індыяна Джонс» паказала сябе не занадта добра, а вынікі сёмага з ліку фільма «Місія невыканальная» выявіліся ніжэйшымі за чаканні.

У Галівудзе таксама пачалася забастоўка аўтараў сцэнароў і акцёраў, якая перашкаджае кінавытворчасці (некаторыя выканаўцы роляў у «Апенгеймеры» пайшлі страйкаваць проста падчас прэм'еры фільма).

Усё гэта адбываецца на фоне агульнага змяншэння колькасці людзей, якія наведваюць кінатэатры: апошнім усё цяжэй вытрымліваць канкурэнцыю са стрымінгавымі сэрвісамі.

Але «Барбенгеймер» дапамог трохі палепшыць сітуацыю.

Паводле даных Амерыканскай Асацыяцыі ўладальнікаў кінатэатраў, больш за 200 тысяч амерыканцаў купілі квіткі, каб паглядзець абодва фільмы за адзін дзень.

Маркетынгавая кампанія «Барбі» пры гэтым была нашмат агрэсіўнейшай: на рынак выпусцілі сотні тэматычных прадуктаў, а некаторыя будынкі ў Лондане ў гонар прэм'еры былі падсвечаны ружовым колерам. Многія гледачы прыходзілі паглядзець фільм у ружовай вопратцы.

«Прыйшлі ўсе, — цытуе Reuters эксперта ў галіне кінабізнэсу Джэфа Бока з кампаніі Exhibitor Relations Co. — Паглядзець гэтыя два фільмы захацелі прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва — і гэта менавіта тое, што трэба Галівуду».

Каментары2

  • важнейшим из искусств для нас является НЕ кино ! (антиленина)
    24.07.2023
    але ў выйгрышы ўвесь Галівуд

    больш у кінатэарт ні нагой
  • :
    24.07.2023
    США правят миром. Так что Россия должна смириться, что у нее не будет своего Голливуда.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»12

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну14

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

У сеціве з’явілася відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»12

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць