Футбалістка згуляла на чэмпіянаце свету ў хіджабе ўпершыню ў гісторыі
Мараканка Нухайла Бензіна стала першай жанчынай у гісторыі, якая выйшла на поле ў матчы чэмпіянату свету ў хіджабе.

Фота: James Elsby / AP Photo
Абаронца адыграла ўвесь матч супраць Паўднёвай Карэі, матч прайшоў у аўстралійскай Адэлаідзе, паведамляе ESPN.
Марока перамагло з лікам 1:0.
ФІФА вырашыла зняць забарону на хіджабы яшчэ ў 2012 годзе.
Зборная Марока стала першай камандай з арабскіх і паўночнаафрыканскіх краін, якая змагла выйсці на чэмпіянат свету.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары