Грамадства44

Расце колькасць беларусаў, якія прыязджаюць у Літву. Яны купляюць тавары, якія трапілі пад санкцыі, вяртаюць ПДВ

У цёплы час года ў Літву сталі часцей прыязджаць грамадзяне Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы. Паводле яе звестак, рост ідзе з чэрвеня, імаверна, ён звязаны з пачаткам сезону адпачынкаў і тым, што праз Літву лягчэй трапіць на Захад, піша Delfi.lt.

Фота: «Наша Ніва»

Эксперты кажуць, што Літва для беларусаў — зручная краіна. Яны прыязджаюць сюды па тавары вядомых брэндаў і па тавары, якія трапілі пад санкцыі.

У чэрвені колькасць аўтамабіляў з беларускімі нумарамі вырасла да 126 000. Прадстаўніца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Ліна Лаўрынайціце-Грыгене сказала, што рост апошнімі месяцамі тлумачыцца тым, што пачаўся летні перыяд адпачынкаў.

«У Беларусі няма мора, акрамя таго, на захад на самалётах беларусы не могуць трапіць ва ўсе жаданыя краіны. Таму, магчыма, беларусы едуць у Літву і Латвію ў адпачынак або праз аэрапорты гэтых краін ляцяць адпачываць на захад», — заўважыла яна.

Заснавальнік партала Pricer.lt Арунас Візіцкас сказаў, што суседзі едуць у Літву, бо ім гэта выгадна.

«Яны едуць па добра вядомыя брэнды, калі казаць пра алкаголь і вопратку, магчыма, па электроніку. Збольшага гэта звязана з меншымі падаткамі, а таксама з уведзенымі санкцыямі», — заўважыў ён.

Як яшчэ адну прычыну Візіцкас назваў час адпачынкаў і адсутнасць моўнага бар'ера. «Літоўцы ведаюць рускую, беларусы могуць дамовіцца. Часцей за ўсё машыны беларусаў можна ўбачыць каля гандлёва-забаўляльных цэнтраў, напрыклад «Акропаліса», — сказаў ён.

Аднак прадстаўніца Ikea Ёліта Юдзявічэне сказала, што ў адсоткавым вымярэнні беларусаў у гэтым гандлёвым цэнтры бывае няшмат. «Мы не заўважаем росту», — заўважыла яна.

Прадстаўніца ГЦ Panorama Бірутэ Каланавайце сказала, што беларусы да іх прыязджаюць. «Аднак у нас няма магчымасці фізічна фіксаваць даныя пра іх пакупкі, частату прыезду», — заўважыла яна.

Аднак, паводле яе слоў, некаторыя высновы можна зрабіць, калі сачыць за вынікамі паслугі Tax Free (вяртання ПДВ пакупнікам з трэціх краін). «Калі параўноўваць з дапандэмійным перыядам (2019 г.), сёлета рэгіструецца напалову менш вяртанняў падаткаў, аднак прыезджыя трацяць больш. Гэта звязана з ростам цэн і інфляцыяй.

Калі сачыць за гэтымі звесткамі, агульная карціна паказвае, што колькасць турыстаў з Беларусі знізілася, але можа быць і так, што не ўсе яны карыстаюцца паслугай Tax Free Shopping.

«Турысты з трэціх краін менш трацяць у крамах касметыкі, парфумерыі, тавараў хатняга ўжытку, ювелірных вырабаў, гадзіннікаў і прадуктовых крамах», — сказала Каланавайце.

Каментары4

  • Žvir
    02.08.2023
    I što ?
  • Трэба ўлічваць штт
    02.08.2023
    Вялікая колькасць крамаў адмовілася ад таксфы
  • Edu
    02.08.2023
    Вакол ПДВ развялося столькі пракладак, што з 20% застанецца прыкладна каля 8%, а калі праз тэхнабанк і таго меней. Таму людзі не марнуюць час каб афармляць так званае Tax Free.

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі7

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год5

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі7

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць