Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Вайсковая частка будзе ў Чорнай Беластоцкай, за 35 кіламетраў ад беларускай мяжы.

«Менавіта тут, у Чорнай Беластоцкай, будзе размяшчацца падраздзяленне разведвальнага палка, але і тут будуць войскі тэрытарыяльнай абароны. Салдаты тэрытарыяльнай абароны таксама будуць размешчаны тут», — сказаў міністр Марыюш Блашчак падчас візіту на Падляшша.
Кажучы пра прычыны такога рашэння, польскі міністр адзначыў дзеянні Расіі і Беларусі і гібрыдныя атакі, з якімі сутыкаецца Польшча.
«Сёння мы ўсе бачым, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Пуцін спрабуе аднавіць імперыю. Была Расія белай або чырвонай, ці цяпер яна пуцінская, Расія заўсёды адна і тая ж, калі гаворка ідзе пра метады, якія яна выкарыстоўвае, калі гаворка ідзе пра агрэсію, якую яна здзяйсняе. Таму ў адказ на гэтыя пагрозы мы ўзмацняем польскае войска. Такім чынам, у Падляскім ваяводстве ствараецца дывізія».
Блашчак дадаў, што падраздзяленне ў Чарна-Беластоцку — адно з некалькіх адноўленых і створаных на Падляшшы.
«Я кажу пра блок у Кольне, хутка будзе блок у Граеве, у Аўгустове, Сямятычах, ну і тут, у Чорнай Беластоцкай. Падраздзяленні створаны для таго, каб адпудзіць агрэсара, каб агрэсар не адважыўся ўвайсці ў Польшчу, каб ён не адважыўся напасці», — падкрэсліў міністр.
Нагадаем, што праз пастаянныя спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы і наяўнасць у Беларусі некалькіх тысяч наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча пачала істотна павялічваць колькасць сваіх узброеных сіл побач з Беларуссю і нават прапрацоўвае план поўнага закрыцця мяжы.
У дадатак да гэтага польскія ўлады выказалі жаданне размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне такой жа ў Беларусі з боку Расіі.
У Польшчы адказалі Пуціну, які назваў яе заходнія тэрыторыі «падарункам Сталіна»
Польская армія пачала на мяжы з Беларуссю аперацыю Rengaw
МЗС Польшчы расказала, што павінна здарыцца для паляпшэння адносін Варшавы і Мінска
«Нанесці прэвентыўны ўдар па Варшаве». Прапагандысты пужаюць, што палякі хочуць напасці на Беларусь
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары