Нерухомасць88

Шоумен Яўген Булка, які з'ехаў у Ізраіль, танна прадае свой загарадны дом пад Лагойскам

Яўген Булка падтрымаў пратэсты, трапіў у «чорныя» спісы ў Беларусі і пачаў новае жыццё ў Ізраілі, працуе там санітарам. 

Яўген Булка. Фота: сацсеткі

Аб'яву пра продаж дома заўважыў «НВ». Некаторыя падпісчыкі папракаюць артыста, што ён выставіў занадта маленькую цану за асабняк і ўчастак 25 сотак недалёка ад гарналыжнага комплексу ў Лагойску.

«Ці можна аддаць мару?! Можна, калі давяраеш міру і жыццю. Можна, калі мара застаецца ў зыходным пункце, а ты рухаешся далей. Можна, калі вызваляеш месца для новых задач і мэт.

Я гатовы расстацца са сваёй марай і выканаць нечую. Забірайце гэты дом за сімвалічны кошт! У ім — канцэнтраванае каханне, клопат, прыгажосць і гарантаваная выгода. Так, яшчэ трэба крыху прыкласці руку, інакш поўнай каштоўнасці не будзе. Зрабіце для сябе.

Дом з участкам 25 сотак, — зрабіў аб'яву Яўген Булка. — Дом пабудаваны па новай японскай тэхналогіі. Ідэальная шума– і цеплаізаляцыя. Амерыканская сістэма ацяплення, кандыцыянавання і ўвільгатнення паветра. Гатовы для круглагадовага пражывання ў маляўнічым месцы, Швейцарыя Беларусі, побач з гарналыжнымі комплексамі Лагойск і Сілічы.

На ўчастку дастаткова месца для пабудовы асноўнай хаты, а гэты можна выкарыстоўваць для адпачынку выходнага дня. Хата ацяпляецца электракатлом з канвектарам абагравання паветра, прытокава-выцяжная вентыляцыя з функцыяй ачысткі паветра. Выканана ўся разводка сантэхнікі і электрыкі, устаноўлены якасныя вокны-профіль саламандар з двухкамернымі шклопакетамі. Цэнтральная вада, мясцовая каналізацыя, электрычнасць, участак кутні, па суседстве лес…»

Яўген Булка просіць за дом 25 000 долараў.

Тэлевядоўцу закідалі пытаннямі аб кошце: маўляў, чаму так мала?! Ён быў змушаны нават запісаць даволі эмацыйнае відэа, у якім адказаў адразу ўсім крытыкам.

«Я не чакаў такой колькасці прапаноў… — кажа Яўген. — Чалавек 50 або 100 мне напісалі за суткі, я нават збіўся з падліку. Такой колькасці званкоў і паведамленняў у мяне ніколі не было. Сітуацыя проста капец… Давайце так: калі нехта хоча забраць гэты дом за 60 тысяч — забірайце, усіх астатніх прапаноў я разглядаць не буду. Дзякуй за ўвагу, але столькі крытыкі, што 25 000 — гэта не кошт, у чым падвох? Няма ніякага падвоху! Забірайце за 60 000! Калі вы гатовы забраць маю мару… Няхай усё будзе адэкватна. Дасылайце прапановы па кошце! Дызайн-праект і прараб у падарунак. Бясплатна!»

Акцёр разам з жонкай з'ехаў з Беларусі. Цяпер ён жыве ў Ізраілі, працуе санітарам у адной з мясцовых клінік.

Каментары8

  • Старый анекдот
    21.08.2023
    Таки чему-то да научился в Израиле, и вы ещё учите его коммерции
  • Джордж
    21.08.2023
    ром, а ты сам чаго тады звалиу з гэтай дыктаткры?
  • тарвска
    21.08.2023
    Шчасьце што мае яурэйскiя каранi

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць