Грамадства2222

«Не перасварыліся». У Кіеве прайшла закрытая сустрэча байцоў з усіх беларускіх фармаванняў, якія ваююць ва Украіне

Прадстаўнікоў штаба палка імя Кастуся Каліноўскага на ёй не было. Як і Валера Сахашчыка, піша «Радыё Свабода». 

 Беларусы, якія ваююць на баку Украіны. Архіўнае фота

На выхадных 19-20 жніўня ў Кіеве адбыўся сход беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне. Яе арганізатарам выступіла Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў, якая аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах беларусаў-ветэранаў, што прайшлі праз вайну.

Кіраўнік Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў Андрэй Кушняроў (пазыўны «Рыцар») паведаміў, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, атрада «Атам», а таксама асобныя ваяры з Беларускага добраахвотніцкага корпусу, батальёнаў «Волат» і «Ліцвін» (гэтыя батальёны ўваходзяць у полк імя Кастуся Каліноўскага), а таксама II Інтэрнацыянальнага легіёна. Гэта людзі з усіх беларускіх фармаванняў, якія на гэты момант ваююць ва Украіне, раней такія сустрэчы не арганізоўваліся. 

Апроч таго, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі грамадзянскіх і парамілітарных арганізацый — фонду «Вольная Беларусь», грамадскага аб’яднання «Пагоня», «Паспалітага рушэння», добраахвотніцкага аб’яднання беларусаў у Літве «Літвіны», арганізацыі дапамогі беларускім добраахвотнікам «Крайт», рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка». 

Сярод галоўных рашэнняў, ухваленых на сустрэчы добраахвотнікаў — правядзенне дабрачыннага марафону для збору сродкаў сем’ям загінулых беларусаў, а таксама сацыяльная падтрымка ваяроў і іх сем’яў.

«Для нас важна арганізаваць працэс рэгулярнага інфармавання беларускай дыяспары аб дзейнасці беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў. Рэч у тым, што іх дзейнасць не моцна прадстаўленая ў беларускіх і ўкраінскіх СМІ», — расказвае Андрэй Кушняроў. 

Пры гэтым на сустрэчы не было прадстаўнікоў штаба палка імя Кастуся Каліноўскага (найбуйнейшага беларускага фармавання. — РС), не прысутнічаў таксама і сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык, які мае дачыненне да дзейнасці 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. 

«Гэта першая сустрэча, на якой былі прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў. Мы сядзелі за адным сталом два дні і не пасварыліся. А адносіны між ваярамі крыху лепшыя, чым сярод штабоў. Наша мэта — дасягнуць рашэнняў, а не сутыкаць ілбамі людзей, у якіх ёсць палітычныя амбіцыі. Калі наступны раз байцы вырашаць зрабіць сваімі прадстаўнікамі людзей са штаба, то мы не будзем супраць», — сказаў Андрэй Кушняроў. 

Падобныя сустрэчы плануецца праводзіць і ў будучыні. Яе ўдзельнікі вырашылі, што такая пляцоўка павінна дзейнічаць рэгулярна. 

На цяперашні момант ва Украіне, паводле звестак «Радыё Свабода», ваюе каля паўтысячы беларускіх добраахвотнікаў. Сама меней 33 беларусы загінулі ад пачатку поўнамаштабнай вайны.

Каментары22

  • Калматы Вожык
    21.08.2023
    На цяперашні момант ва Украіне, паводле звестак «Радыё Свабода», ваюе каля паўтысячы беларускіх добраахвотнікаў
    Як пенсіянер не збіраюся нікога крытыкаваць і даваць парады. Што ёсць, тое і ёсць! 
    Палкі велічынёй са ўзвод! Усё, што трэба было ведаць! Прабачце, якое тут вызваленне Беларусі? Такі "полк" згубіцца ў палескіх балотах!
    Толькі распад Імперыі Зла! І як сказана ў старадаўнім прароцтве -- Расея разваліцца, ад яе застанецца толькі 7 губерняў, а Масква зарасце крапівай.
    Хто нарадзіў Расею -- той і павінны яе пахаваць! Слава Украіне!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.08.2023
    а зараз успомніце клоуна з лукашэнкаўсакаго "маладзёвага парламента" з суседней навіны))

    Павага хлопцам! Падтрымлівайце, людзі, хлопцаў грашыма!

    Падказка, для тых хто баіцца: можаце зрабіць "ананімный" ПэйПал на "ананімную" пошту - так на тым баку не будуць бачыць вашага сапраўднага імя ці сапраўднага э-мэйла
  • Болек з канцлягера Беларусія
    21.08.2023
    Лёлік з-пад Лімасола, дык можна ж адсачыць перавод з карткі на гэны самы PayPal? Вашая парада такая ж бясьпечная, як стварыць ананімны акаунт Facebook на ананімную пошту ды зь яго данаціць на BySol!

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць