Кіно33

Расійскі фільм «Сведка», у якім разня ў Бучы прыпісваецца «ўкранацыстам», цалкам праваліўся ў пракаце

У расійскім пракаце праваліўся фільм «Сведка», які расказвае пра сітуацыю ва Украіне з пункту гледжання расійскай прапаганды і распавядае пра «ўкранацыстаў», піша The Insider.

Кадр з фільма «Сведка». Фота: kinopoisk.ru

Паводле даных Адзінай інфармацыйнай сістэмы, за чатыры дні пракату карціну паглядзела 19900 гледачоў. Фільм зарабіў за гэты час 7 млн ​​рублёў пры бюджэце 200 млн рублёў. Цяпер яго агульныя зборы складаюць крыху больш за 8 млн 200 тысяч рублёў. Карціну знялі на грошы Міністэрства культуры РФ. 

Украіна ў «Сведцы» вінаватая ва ўсім: у тэроры мірнага насельніцтва ў Бучы, у ракетным абстрэле вакзала ў Краматорску і разбурэнні радзільнага дома ў Марыупалі. Сам жа «сведка» — гэта бельгійскі скрыпач, які апынуўся ў Кіеве ў лютым 2022 года. 

Першапачаткова карціна называлася «Музыкант», але яе перайменавалі пасля мяцяжу Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер», наймітаў якой часта называюць «музыкамі». Згодна з сюжэтам фільма, украінскія вайскоўцы гвалцяць спадарожніцу галоўнага героя, а яго самога прымушаюць іграць «гімн люфтвафэ». 

Пры гэтым французскі мультфільм «Лэдзі Баг і Суперкот: Абуджэнне сілы», які стартаваў разам са «Сведкам», сабраў у першы ўікэнд 152 млн рублёў, а агульныя яго зборы на сёння склалі 476 млн. Расійскі фільм «Чабурашка» сабраў у першыя выхадныя 4 млрд рублёў, а агулам на гэты момант — 6,78 млрд рублёў. 

Прапагандыст Армен Гаспаран тлумачыць такія вынікі «складанай сістэмай» расійскага кінапракату. Паводле яго, у кінатэатрах «аўтаматычна, прычым штучна», уразаюць аўдыторыю фільма, ставячы яго сеанс на позні вечар. 

Мяркуючы са статыстыкі, адзін сеанс «Сведкі» наведвае ў сярэднім усяго чатыры чалавекі.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць паказваць «Барбі»

«Катаванні, праз якія прайшлі людзі, нечаму служаць». Кшыштаф Занусі разважае пра беларускі 2020 год і мастацтва ў часы рэпрэсій

Ці сапраўды французскі лідар быў монстрам? У лістападзе на экранах — «Напалеон» Рыдлі Скота

Каментары3

  • Ганьба
    23.08.2023
    Міхалоскара!
  • Казік
    23.08.2023
    Такую прапаганду піляць не для таго, каб зарабіць - бюджэтныя грошы і так распіленыя. Відаць, знялі такое гаўно, што няма ахвотных яго яшчэ і за грошы глядзець
  • Идиот
    23.08.2023
    Мяркуючы са статыстыкі, адзін сеанс «Сведкі» наведвае ў сярэднім усяго чатыры чалавекі.

    Не знают что делать ?  Учиться надо у фашиста-агрофюрера. "Загонять" надо студентов, полицейских и тд.... Гы-Гы !

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч1

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы32

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага10

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч1

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць