Грамадства1313

Чэрачань: Без Лукашэнкі мы можам быць уцягнутыя ў сур'ёзныя разборкі

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года, лідар ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань лічыць, што цяпер у краіне складаная сітуацыя.

Сяргей Чэрачань. Лета 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«Ля нашых межаў ідзе вайна. Беларусь адчувае вельмі моцны ціск з боку калектыўнага Захаду. Ёсць сур'ёзная асцярога, што без Лукашэнкі ў гэты момант мы акажамся ўцягнутымі ў сур'ёзныя разборкі, і сітуацыю не атрымаецца ўтрымаць нават на тым узроўні напружання, якое існуе цяпер», — цытуе яго «Народная Воля».

Сяргей Чэрачань мяркуе, што людзі сёння не гатовыя рызыкаваць (выходзіць на пратэсты). Але нармальная палітыка і эканоміка адназначна патрэбныя.

«У парламенце патрэбная альтэрнатыва, нават у адзінкавым экзэмпляры. Але перадумовы, што ўлада гатовая да гэтага, адсутнічаюць», — кажа бізнэсовец-палітык.

Ён таксама не бачыць рызыкі ваеннай пагрозы для Беларусі з боку Польшчы, краін Балтыі.

«Пасля сітуацыі ва Украіне я ўжо не магу адназначна адказаць на гэтае пытанне, але, на мой погляд, рызыка адсутнічае як з боку краін Балтыі, Польшчы, так і з боку Беларусі. Усе працэсы выключна палітычныя і не маюць дачынення да рэальнай ваеннай пагрозы», — мяркуе ён.

Сяргей Чэрачань таксама не верыць у поўнае закрыццё межаў.

«Поўнага закрыцця межаў не будзе. Але сумна тое, што такім чынам улады нашых суседніх краін у першую чаргу адасабляюцца ад звычайных беларусаў. Абмежаваць перасоўванне для ўсіх — залішне паказальная мера», — падсумаваў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Каментары13

  • А дзе твая партыя, сынок?
    28.08.2023
    Очань рэзананснае з'яўленне. Сапраўдны палітык
  • Во дзе кансерва
    28.08.2023
    “Вельмі моцны ціск з боку калектыўнага Захаду” ён адчувае, а паўзучую акупацую з усходу - не? Размяшчэнне расейскай тэрарыстычнай групы вагнер (якая складаецца з зэкаў і забойцаў), размяшчэнне расейскіх сіл, іх ядзернай зброі, саўдзел рэжыму ў вайне, якую развязалі расея і рашысты пры патрымцы лукашыстаў (якія фактычна ператварылі Беларусь у прахадны двор), саўдзел у ваенных злачынствах, незаконны вываз украінскіх дзяцей і гд. - усяго гэтага Чэрачань не бачыць. Хай тады гэты персанаж ідзе ў лазню на пару з агенткай Канапэцкай. Вось там ім абоім і месца, а не ў палітыцы!
  • Кацап
    28.08.2023
    Предлагаю Че сделать спаринг партнёром Лу, и подсиживать ему Гайду, которому уже тоже скоро по большому счету на пенсию

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць