Свет11

Доля выкапнёвага паліва ў энергетыцы зменшылася ў Еўрасаюзе да гістарычнага мінімуму

На фоне істотнага падзення ў Еўрасаюзе вытворчасці электрычнасці з дапамогай вугалю і газу амаль дзве траціны краін-сябровак аб'яднання дамагліся нечуванага раней павелічэння долі аднаўляльных крыніц у выпрацоўцы энергіі — у некаторых з іх яна перавышае 75%, піша Myfin.by.

Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Згодна з дакладам незалежнага аналітычнага цэнтра Ember, у студзені-чэрвені 2023 года доля электрычнасці, выпрацаванай у Еўрасаюзе пры дапамозе выкапнёвага паліва (газ, нафта, вугаль і г. д.) скарацілася на 17% адносна аналагічнага перыяду мінулага года і цяпер складае 33% — гэта самы нізкі ўзровень як мінімум з 2000 года, калі пачала весціся падобная статыстыка.

У асноўным гэта адбылося за кошт памяншэння выпрацоўкі электраэнергіі пры дапамозе вугалю адразу на 23%, прычым у траўні вугальныя электрастанцыі ўстанавілі антырэкорд, вырабіўшы ўсяго 10% ад яе агульнага аб'ёму.

Выпрацоўка электрычнасці з дапамогай прыроднага газу ў студзені-чэрвені зменшылася на 13%.

У той жа час адразу ў 17 краінах Еўрасаюза зафіксаваныя рэкорды выпрацоўкі электрычнасці з аднаўляльных крыніц: у Грэцыі і Румыніі гэты паказчык упершыню перавысіў 50%, а ў Даніі і Партугаліі — 75%.

У цэлым на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза ў студзені-чэрвені вытворчасць сонечнай энергіі вырасла на 13%, а ветравой — на 5%.

Адзначаецца, што гідраэнергетыка і атамная энергетыка пакуль аднаўляюцца пасля гістарычнага мінімуму, зафіксаванага ў 2022 годзе, хоць іх доўгатэрміновыя перспектывы застаюцца туманнымі. Пры гэтым на фоне захавання высокіх цэнаў попыт на электраэнергію ў Еўрасаюзе за першае паўгоддзе знізіўся на 5%.

Каментары1

  • Прахожы
    30.08.2023
    У Беларусі нешматлікія ветракі спыненыя ўжо прыкладна паўгады. Відаць неўзабаве пачнуць іх разбіраць на металалом. Пакуль Еўропа займаецца зялёнай энергетыкай, мы ўпіваемся танным газам. Як наркаманы. Але ж неўзабаве настане ломка.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць