Свет

Што рухае пераваротамі ў Заходняй Афрыцы?

Усяго праз месяц пасля таго, як вайскоўцы Нігера зрынулі прэзідэнта, падобныя падзеі адбыліся ў Габоне. У выніку колькасць вайсковых пераваротаў у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары з 2020 года дасягнула дзевяці. Чаму так адбываецца і якія наступствы?

military coups in Africa since 2020 ваенныя перавароты ў Афрыцы з 2020 года военные перевороты в Африке с 2020 года
Вайсковыя перавароты ў Афрыцы з 2020 года. Фота: Bloomberg.org

Як піша Bloomberg, падзеі ў Габоне рушылі ўслед за вайсковым пераваротам у Нігеры, двума ў Малі (2020 і 2021) і Буркіна-Фасо (студзень і верасень 2022 года) і Гвінеі (2021). Лідар Судана быў зрынуты ў 2021 годзе. У тым жа годзе вайскоўцы Чада замянілі загінулага прэзідэнта яго сынам, генералам арміі.

Як сцвярджае выданне, усе гэтыя перавароты мелі сваімі прычынамі эканамічны крызіс і слабое кіраванне, што выклікала расчараванне сярод насельніцтва і — асабліва ў Заходняй Афрыцы — распаўсюджванне экстрэмізму. Аднак, нягледзячы на заявы новых лідараў аб тым, што яны змагаюцца з нестабільнасцю, колькасць забітых у рэгіёне Сахель рэзка ўзрасла ў першай палове года.

Выданне нагадвае, што ў выніку пераваротаў у Малі і Буркіна-Фасо іх урады былі замененыя хунтамі, варожымі сваёй былой метраполіі — Францыі, якая на працягу дзесяцігоддзя вяла барацьбу з экстрэмізмам у рэгіёне. Гэтыя краіны выгналі французскія войскі і нанялі наймітаў групы «Вагнер».

вагнераўцы ў Малі вагнеровцы в Мали Wagnerians in Mali
Вагнераўцы ў Малі. Фота: French Army via AP

У выніку Нігер стаў найважнейшым рэгіянальным саюзнікам Захаду, але пасля перавароту ў ліпені гэтага года новая вайсковая хунта ў гэтай краіне аб'явіла аб ануляванні ўсіх пагадненняў з Францыяй у галіне бяспекі і вайсковых пытанняў.

Пасля перавароту ў Нігеры ўтварыўся пояс краін пад кіраваннем вайскоўцаў, які распасціраецца ад Атлантычнага акіяна да Чырвонага мора. Большасць з гэтых краін больш цесна звязана з Расіяй, чым з Захадам.

Што ў Габоне

Аднак выключэнне складае Габон — краіна, якая па даных ААН мае самы высокі індэкс чалавечага развіцця ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары.

Coup in Gabon ваенны пераворот у Габоне военный переворот в Габоне
Вайскоўцы ў Габоне абвяшчаюць аб скасаванні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і роспуску ўсіх дзяржаўных інстытутаў. Скрын відэа канала TF1

Як піша Le Monde са спасылкай на свае крыніцы, падзеі ў Габоне — «палацавая рэвалюцыя». Генерал Брыс Алігуі Нгема, які абвешчаны прэзідэнтам пераходнага перыяду, «заўсёды быў лаяльным прэзідэнту, а не яго жонцы і сыну, якія кіравалі Габонам па даверанасці».

Згадваецца, што маці Нгема — стрыечная сястра былога прэзідэнта Амара Бонга Андзімба. А сам Алігуі Нгема быў яго апошнім ад'ютантам.

Калі пра зрынутага прэзідэнта Алі Бонга Андзімба было абвешчана, што ён «пайшоў на пенсію», то яго сын Нурэдзін Бонга Валянцін быў арыштаваны па абвінавачанні ў «дзяржаўнай здрадзе», «масавым крадзяжы дзяржаўных сродкаў» і «гандлі наркотыкамі».

У адрозненне ад іншых дзяржаў, вайскоўцы ў Габоне заявілі аб працягу супрацоўніцтва з Францыяй.

Эканамічныя наступствы

Некаторыя з краін маюць вялікія запасы карысных выкапняў. Так, у Судане знаходзяцца радовішчы золата, марганцу, крэмнію і ўрану. Па даных Сусветнай ядзернай асацыяцыі, Нігер з'яўляецца другім па велічыні вытворцам урану ў Афрыцы і экспартуе большую частку сваёй прадукцыі ў Францыю. У мінулым годзе тут было выраблена 2020 тон металу.

Багаты сваімі нетрамі і Габон. Акрамя нафты, краіна з'яўляецца другім вытворцам марганцу ў свеце пасля Кітая.

Як адзначаюць аналітыкі, у большасці краін, якія пацярпелі ад вайсковых пераваротаў у рэгіёне ў апошнія гады, не адбылося сур'ёзных змен у здабычы карысных выкапняў, нягледзячы на змену ўлады.

Чытайце яшчэ:

Вайскоўцы ў Габоне скасавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Бацька і сын Бонга кіравалі краінай доўгія 56 гадоў

Вайскоўцы ў Нігеры абвясцілі пра звяржэнне прэзідэнта

Новы прэм’ер Малі год жыў у Мінску і дзесяць — у Маскве. Як былая французская калонія ператвараецца ў фарпост Расіі ў Афрыцы

Расія выціскае Францыю з яшчэ адной багатай рэсурсамі афрыканскай краіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект1

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»10

Такім мы яго яшчэ не бачылі: арцыбіскуп Кандрусевіч вырабіў крыж4

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве9

Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры9

Ва Украіне 10-гадовы хлопчык згвалціў сваю 7-гадовую сяброўку, таму што хацеў паўтарыць «дарослы фільм»10

«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера3

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў5

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву5

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект1

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць