Свет

Расія выціскае Францыю з яшчэ адной багатай рэсурсамі афрыканскай краіны

Масква цясніць Парыж там, дзе Францыя дамінавала паўтара стагоддзі — у былых калоніях.

Яўген Прыгожын, кіраўнік прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера. Фота AP

Масква вяртаецца ў Афрыку пасля некалькіх дзесяцігоддзяў свайго аслаблення. Яна спрабуе замацавацца ў Лівіі, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Гвінеі, Судане, Бурундзі, Мадагаскары, а цяпер прыйшла чарга Малі. Чатыры з гэтых краін — былыя французскія калоніі.

Нічога новага: Расія робіць стаўку на дыктатарскія рэжымы. У прынцыпе, раней у краінах Трэцяга свету так дзейнічалі ўсе супердзяржавы. У апошнія дзесяцігоддзі стратэгія Захаду памянялася. Як ЗША, так і Еўрасаюз прыкладалі вялікія высілкі для ўмацавання дэмакратыі і грамадзянскіх супольнасцей.

Крыніцы паведамілі Reuters, што расійская прыватная вайсковая кампанія Вагнера — Wagner Group — і вайсковая хунта Малі ўклалі пагадненне, згодна з якім расійскія найміты будуць навучаць малійскіх вайскоўцаў і забяспечваць абарону высокапастаўленых чыноўнікаў.

Як паведамляецца, у краіне могуць быць размешчаныя нават больш за 1000 байцоў Вагнера. Чатыры крыніцы паведамілі, што Wagner Group будзе атрымліваць каля 6 млрд заходнеафрыканскіх франкаў (11 млн даляраў) на месяц за свае паслугі.

Малі — 19-мільённая краіна ў цэнтры Заходняй Афрыкі. На поўначы — Сахара, з гістарычным горадам Тымбукту. На поўдні — саванна. Нетры Малі багатыя на золата. У 2013 годзе краіна перажыла наступ ісламістаў. Ад падзення яе ўратавала толькі антытэрарыстычная аперацыя кааліцыі краін на чале з Францыяй.

Вайсковы пераварот у Малі адбыўся ў маі 2021 года. 

Міністр абароны Францыі Фларанс Парлі заявіла, што яна «вельмі занепакоеная» пагадненнем малійскай хунты з Масквой.

Парыж спрабуе сарваць пагадненне. Аднак ці скончацца яго намаганні поспехам? Раней Маскве ўдалося паспяхова замацавацца ў іншай беднай краіне, што дзесяцігоддзямі ўваходзіла ў сферу ўплыву Францыі — Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы.

Нагадаем, што там, у прыватнасці, забілі групу журналістаў-расследавальнікаў, якая збірала інфармацыю пра групу Вагнера.

Чытай таксама: «Давай, пазванкі яму ламай!» Расійскія найміты знялі на відэа, як забілі сірыйскага дэзерціра 

У Лівіі расійскія найміты спрабавалі захапіць сталіцу краіны Трыпалі. Іх наступ удалося стрымаць Турцыі, якая размясціла там свае найноўшыя ўдарныя беспілотнікі «Байрактар».

Вагнераўцы працуюць таксама ў Сірыі, Судане і Бурундзі.

Прыватная вайсковая кампанія Вагнера, вядомая пад сваёй расійскай абрэвіятурай «ЧВК Вагнера», фармальна лічыцца прыватнай, але ў рэальнасці ёсць дадатковым гнуткім інструментам вядзення расійскай замежнай палітыкі. У прыватнасці, яе байцы ўдзельнічалі ў канфлікце на Данбасе.

Як выявіла расследаванне, ЧВК Вагнера цесна звязаная з расійскім Міністэрствам абароны і ГРУ.

У Беларусі вагнераўцы трапілі ў фокус увагі пасля затрымання групы верагодна звязаных з гэтай ЧВК байцоў напярэдадні выбараў 2020 года. Дагэтуль няясна, ці была гэта сарваная аперацыя ўкраінскіх сілавікоў або супольная аперацыя некалькіх спецслужбаў з дваістымі мэтамі.

У Афрыцы расійскія поспехі пакуль невялікія. У адрозненне ад Кітая, Расія пакуль няшмат можа прапанаваць афрыканскім краінам, акрамя зброі і наймітаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць