Грамадства66

Мігранты перанеслі асноўную актыўнасць на латвійскую мяжу

Латвійскія памежнікі за 7 верасня прадухілілі спробы 173 мігрантаў парушыць дзяржаўную мяжу з боку Беларусі. 10 верасня было ўжо 256 такіх спроб. За апошнія дні іх колькасць павялічылася ў некалькі разоў. Пры гэтым на польскай і літоўскай межах ідзе адваротны працэс — колькасць мігрантаў, якія спрабуюць перайсці мяжу, зніжаецца.

Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

З канца жніўня колькасць спробаў незаконнага перасячэння латвійскай мяжы стала перавышаць 100, у той час як раней колькасць іх налічвала некалькі дзясяткаў. У аўторак, 6 верасня, беларуска-латвійскую мяжу спрабавалі парушыць 146 чалавек. 7 верасня зафіксавалі 173 спробы, 8 верасня — 115, 9 верасня — 101, 10 верасня — 256.

У той жа час польскія памежнікі паведамлялі толькі пра некалькі дзясяткаў мігрантаў, хоць працягласць польска-беларускай мяжы ў разы даўжэйшая.

У сувязі з напружанай сітуацыяй на латвійска-беларускай мяжы Літва прыняла рашэнне адправіць на дапамогу Латвіі дваццаць літоўскіх памежнікаў.

Латвійская мяжа цяпер найменш абароненая ў параўнанні з іншымі межамі краін Еўрасаюза, якія суседнічаюць з Беларуссю. Польшча пабудавала памежны плот яшчэ ў мінулым годзе, Літва цяпер актыўна вядзе будоўлю. Латвія таксама пачала будаваць плот на беларускай мяжы, але плануе скончыць работы толькі ў 2024 годзе.

Каментары6

  • Žvir
    11.09.2023
    Nu, nie vydumliajcie, mihranty ničoha nie pieranosili, tam ža ŭsim bielpahrankamitet kiruje-plianuje...
  • 123
    11.09.2023
    Забор на Латвийской границе недостроен, вот в эти бреши белорусские неандертальцы пограничники и пропихивают "мигрантов".
  • Спадар
    11.09.2023
    ЗАКРЫЦЬ МЯЖУ  ПОУНАСЦЮ ------ а так тольки бязглуздае выдаткоуванне грошау!

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1515

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ15

ГрамадстваАбнаўляецца15

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць