Маладая папулярная блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці
Пра смерць 32‑гадовай блогеркі з Чэрыкава Настассі Марозавай (Урупінай) паведамляюць беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак. У тыктоку на Настассю былі падпісаныя больш за 228 тысяч чалавек, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

У канцы кастрычніка ў Настассі нарадзілася дачка. Роды прайшлі з дапамогай кесарава сячэння.
У каментарах карыстальнікі называюць магчымай прычынай смерці адарваны тромб.

У 2021 годзе пра мясцовую прадавачку, якая набыла папулярнасць дзякуючы тыктоку, пісала чэрыкаўская раённая газета.
Каментары