Ціханоўская — генсаку АБСЕ: «Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў»
На палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне Святлана Ціханоўская паразмаўляла з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліоглу.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Падчас сустрэчы абмеркавалі нядаўні візіт Ферыдунам Сінірліоглу ў Мінск і кантакты АБСЕ з рэжымам Лукашэнкі.
Ціханоўская заклікала генеральнага сакратара падчас кантактаў з Мінскам настойліва ўздымаць пытанні вызвалення палітвязняў, поўнага спынення рэпрэсій і спынення вайны Расіі супраць Украіны.
«Важна, каб кожны кантакт з рэжымам дапамагаў дамагчыся канкрэтных вынікаў — вызвалення людзей, спынення пераследу і крокаў да міру», — падкрэсліла Ціханоўская.
Каментары