53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе
Хаваць сляды жанчыне дапамагаў яе 18‑гадовы сын.

53‑гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве 31‑гадовага сужыцеля. Як паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці, 23 мая жанчына з ім былі ў гасцях. Пасля вяртання дадому паміж імі ўзнік канфлікт праз рэўнасць.
Паводле абвінавачання, жанчына нанесла мужчыну ўдар у грудзі колюча-рэжучым прадметам, які следства не ўстанавіла. Ён памёр на месцы.
Пасля жанчына разам з 18‑гадовым сынам перавезла цела на аўтамабілі і закапала на тэрыторыі прыватнага дома. Але, спалохаўшыся, што яго знойдуць, на наступную раніцу яна вырашылі пазбавіцца ад цела іншым спосабам.
Удваіх з сынам яны адкапалі мужчыну і спалілі. Попел рассыпалі па агародзе, а зямлю перакапалі.

Пра знікненне мужчыны ў міліцыю паведаміў яго працадаўца.
Жанчына знаходзіцца пад вартай, яе справу аб забойстве перадалі ў суд. У дачыненні да сына ідзе асобнае расследаванне — яго падазраюць ва ўтойванні слядоў асабліва цяжкага злачынства.
Каментары