Украінскія войскі вызвалілі населены пункт Кляшчэеўка на Бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў капітан Ілья Яўлаш, піша «Украінская праўда».

«Магу пацвердзіць, што гэта адбылося дзякуючы намаганням 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 5-й асобнай штурмавой брыгады і аб'яднанай брыгады Нацпаліцыі «Лють», — паведаміў Ілья Яўлаш.
Цяпер, па словах Еўлаша, у дэакупаваным населеным пункце прадаўжаюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы, сілы абароны замацоўваюцца на пазіцыях.
Разам з тым аб'яднаная штурмавая брыгада Нацпаліцыі «Лють» апублікавала відэа з Кляшчэеўкі і таксама пацвердзіла вызваленне населенага пункта:
«Мы, вайскоўцы 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 5-й асобнай штурмавой брыгады, асобнай аб'яднанай штурмавой брыгады паліцыі «Лють», выканалі заданне — вызвалілі населены пункт Кляшчэеўка Данецкай вобласці ад акупантаў. Аднак вораг не пакідае спроб захапіць яго зноў».
Раней у нядзелю кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак апублікаваў фота з вайскоўцамі ў Кляшчэеўцы на фоне мясцовага храма, адзначыўшы, што Украіна заўсёды вяртае свае тэрыторыі. Аднак у брыгадзе «Лють» тады заявілі, што ў Кляшчэеўцы вядуцца актыўныя штурмавыя дзеянні, і пацвердзіць стапрацэнтны кантроль над населеным пунктам яны не могуць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары