Ежа33

Паўтара лімона, вараная курыная ножка, расольнік: якую ежу беларусы аддаюць задарма незнаёмцам

Фудшэрынг у Мінску: паглядзелі ў тэматычнай суполцы, якой ежай жыхары сталіцы гатовы падзяліцца бясплатна.

Фота: суполка «Фудшэрынг. Аддам дарма ежу. Мінск»

Тэрмін фудшэрынг паходзіць ад англійскіх слоў food (ежа) і share (дзяліцца). Гэта з'ява зарадзілася як спосаб прадухілення ўтварэння харчовых адкідаў у Германіі і з'яўляецца праявай эканомікі сумеснага спажывання. «УКантакце» ўжо некалькі гадоў існуе суполка «Фудшэрынг. Аддам дарма ежу. Мінск», дзе налічваецца больш за 18 тысяч чалавек.

Адміністратары суполкі папярэджваюць:

«Калі ў вас ёсць сумневы ў прыдатнасці прадукту да ўжывання, адважна адпраўляйце яго ў смеццевае вядро! Гэта датычыцца і тых, хто раздае ежу, і тых, хто забірае. Памятайце, толькі вы несяце адказнасць за сваё здароўе і за сваё жыццё!»

Забараняецца аддаваць сапсаваныя прадукты, прадукты з даўно скончаным тэрмінам прыдатнасці (нават калі яны на выгляд засталіся такім ж, як пры куплі), алкаголь і лекі.

Фота: суполка «Фудшэрынг. Аддам дарма ежу. Мінск»

Самая верхняя аб'ява выклікала абурэнне: каментатарам падалося, што дзяўчына аддае пакет арэхаў разам са шкарлупінай. Але аўтарка хутка патлумачыла: арахіс насамрэч быў у абсыпцы сыр-бекон-васабі. А вось навошта было калоць такія арэхі арэхаколам, засталося загадкай.

Фота: суполка «Фудшэрынг. Аддам дарма ежу. Мінск»

Наступная дзяўчына, здаецца, вырашыла аддаць тое, што сама не вельмі любіць: напрыклад, салодкія шакаладныя шарыкі ад ёгуртаў (каля 10 запячатаных упаковак), соевы соус (тры чвэрці бутэлькі), шакаладку з манга і грэцкімі арэхамі (засталося прыкладна 60 грамаў з 80). Дарэчы, ахвотны забраць знайшоўся ўсяго праз 6 хвілін.

Фота: суполка «Фудшэрынг. Аддам дарма ежу. Мінск»

Шчаслівы ўладальнік кубка «За Беларусь» прапанаваў свежыя шпінат і кроп, манга, памідор, паўтара лімона, палову яблыка, адкрыты слоічак агуркоў (палова засталася), два перцы (адзін крыху пачаў псавацца), адну моркву і пармскую вяндліну ад Гродзенскага камбіната.

Восенню некаторыя праз паблік спрабуюць прыстроіць частку свайго ўраджаю: «Агуркі са свайго агарода. Скурку счысціце, усярэдзіне смачны».

Трэба адзначыць, што даволі часта ў суполцы аддаюць дарма закруткі мінулых гадоў, стравы, якія не атрымалася цалкам з’есці падчас застолля.

Фота: суполка «Фудшэрынг. Аддам дарма ежу. Мінск»

«Можа, нехта жыве побач і забярэ? Піцу заказвалі ўчора і не здужалі. Курыца таксама ўчора прыгатавана», — перажывае ўдзельніца пабліка.

«Аддам усё, што на фота, — піша адна гаспадыня — у пакеце шашлык і вараная курыная ножка (з нядзелі), кефір да 01.10, але смак нармальны, аладкі, тры штукі дайкона, суп расольнік (з нядзелі). Для супу вазьміце слоік (у мяне слоікаў няма)».

«Невядомая марская рыба, — паведамляе іншая жанчына. — Тры замарожаных і адна запечаная ў духоўцы».

Яшчэ адна вырашыла падзяліцца незвычайным дэсертам, але шчыра папярэджвае: «Малако, какава, цукар, агар-агар. Атрымаўся не моцна салодкі, але мне не спадабалася». На фота дэсерт выглядаў настолькі прывабна, што тыя, хто не паспеў яго забраць, сталі прасіць рэцэпт.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    13.10.2023
    Сьмех сьмехам, але лепш, чым выкідаць. Так, трэба павышаць культуру ўсяго гэтага, але кірунак нарм на мой погляд)
  • Мойша
    13.10.2023
    А я сам з’ядаў учорашнюю піцу)
  • паўтара лімона
    13.10.2023
    "Если бы у нас были такие деньги в семье либо у Сергея, то наверняка он бы не боролся за какие-то права простого народа" (С)

    горкія паўтара лімона )

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць