Сталіца Беларусі актыўна расце і развіваецца, але гэтыя змены на кароткіх адрэзках выглядаюць нязначнымі, павольнымі. Мы параўналі сённяшнія панарамы Мінска з тымі, што былі зробленыя ў мінулыя дзесяцігоддзі, каб паказаць, наколькі змяніўся горад за гэты час.
За апошнія 15 гадоў у Мінску ўзніклі цэлыя жылыя раёны ў Каменнай Горцы, Дамброўцы, Вяснінцы, Лябяжым, а таксама жылыя комплексы «Мінск Свет», «Маяк Мінска», «Магістр», моцна разбудаваліся Сухарава, Малінаўка, Лошыца, абраслі хмарачосамі праспекты Дзяржынскага і Пераможцаў.
У гэты ж час былі пабудаваныя як вядомыя гандлёвыя цэнтры горада, так і ключавыя дзяржаўныя будынкі, сярод якіх галоўнае месца належыць новай рэзідэнцыі Лукашэнкі. Але значна менш стала зеляніны: частка яе стала ахвярай планаў забудоўшчыкаў, а частка не перажыла пагаршэння экалагічнай абстаноўкі на сталічных вуліцах.
У 2010 годзе Палаца Незалежнасці Лукашэнкі яшчэ не існавала. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Пераможцаў каля ГЦ «Замак». У 2010 годзе не было ні гандлёвага цэнтра, ні паркінга. Фота: Яндэкс Карты
На другім кальцы было поле, дзе пасвіліся коні, а цяпер пасольскі раён і гандлёвы цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Пераможцаў у бок «Мінск-Арэны». Фота: Яндэкс Карты
За «Мінск-Арэнай» у 2010 годзе не было нічога. Фота: Яндэкс Карты
Ратамская вуліца. Фота: Яндэкс Карты
Рынак «Ждановічы» і жылы раён «Лябяжы». Фота: Яндэкс Карты
Скрыжаванне вуліц Кальварыйскай і Альшэўскага. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Пераможцаў каля гасцініцы «Планета». Фота: Яндэкс Карты
У 2010 годзе яшчэ не было хмарачоса на Замчышчы, а замест «Галерэі» быў інтэрнат з шэрай савецкай цэглы. Фота: Яндэкс Карты
Не дабудавалі ў 2010 годзе яшчэ і сумнавядомы «дом Чыжа», які сапсаваў гістарычны цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
У 2010 годзе адбудоўвалі Свята-Духаўскую царкву ў Верхнім Горадзе, а касцёл Святога Іосіфа тады яшчэ не вярнуў сабе барочны каларыт. Фота: Яндэкс Карты
Шкляны павільён ВДНГ знеслі і пабудавалі на яго месцы гіганцкі гандлёва-забаўляльны цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
З Траецкага манастыра з'ехала гарадская бальніца, а тэрыторыю перад ёй рэканструявалі ў Старатраецкую плошчу. Фота: Яндэкс Карты
Да пераезду ў будынак Ленінскай бібліятэкі Савета Рэспублікі вакол яго было шмат зеляніны. Фота: Яндэкс Карты
Спрэчная рэканструкцыя ператварыла Камсамольскую ў пешаходную вуліцу. Фота: Яндэкс Карты
Сучаснае аблічча здабыў стадыён «Дынама». Фота: Яндэкс Карты
А зялёныя ваколіцы стадыёна пайшлі пад знос дзеля бізнэс-забудовы. Фота: Яндэкс Карты
У 2010-я гады фарміравалася цяперашняе аблічча Прывакзальнай плошчы. Фота: Яндэкс Карты
Праспект Дзяржынскага карэнным чынам змяніўся як у бок цэнтра горада… Фота: Яндэкс Карты
… так і ў бок ад цэнтра. Фота: Яндэкс Карты
На месцы будынка Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі з'явілася новая вуліца Бялградская і жыллёвы комплекс «Мінск Свет». Фота: Яндэкс Карты
Вуліца Аэрадромная абрасла гмахамі. Фота: Яндэкс Карты
Малінаўка пайшла тым жа шляхам. Фота: Яндэкс Карты
На месцы балота за 15-м корпусам БНТУ вырас жылы комплекс «Магістр». Фота: Яндэкс Карты
Забудова па вуліцы Юрыя Семянякі ў Сухараве. Фота: Яндэкс Карты
Нічога не было і на Налібоцкай вуліцы ў Каменнай Горцы. Фота: Яндэкс Карты
Разбудавалася тэрыторыя за чыгуначным вакзалам. Фота: Яндэкс Карты
На месцы яблыневага саду за Нацыянальнай бібліятэкай вырас бетонны «Маяк Мінска». Фота: Яндэкс Карты
Краявід Маскоўскага аўтавакзала на доўгі час замяніў даўгабуд «Газпрама». Фота: Яндэкс Карты
У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары22
У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары2
Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў1616
Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў16
«Толікаў» можна было хоць неяк кантраляваць». Беларусы тлумачаць калапс на мяжы новым «бізнэсам»2929
«Толікаў» можна было хоць неяк кантраляваць». Беларусы тлумачаць калапс на мяжы новым «бізнэсам»29
Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька1313
Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька13
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»1010
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10
Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і2222
Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і22
У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца66
У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6
«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы77
«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7
Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв3232
Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію1717
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію17
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс3737
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць33
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь2121
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве3737
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве37
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь3232
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь32
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!7474
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!74
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй2525
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу3232
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу32
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ1313
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13
Каментары