Свет99

Шэнгенскія візы будуць афармляцца анлайн і без налепак у пашпарце

Рада Еўрасаюза ўхваліла новыя правілы афармлення шэнгенскіх віз. Паводле іх, падаваць дакументы можна будзе анлайн, замест налепак у пашпарце з'явяцца штрых-коды, а неабходнасць асабістага візіту ў консульства ў многіх выпадках адпадзе, паведаміла прэс-служба Рады. Праўда, адбудзецца гэта не ўвадначас.

13 лістапада Рада ЕС прыняла дзве пастановы аб новых візавых правілах: будзе створана спецыяльная платформа для падачы заявак на шэнгенскую візу. Там можна будзе ўвесці ўсе неабходныя звесткі, загрузіць электронныя копіі пашпартоў і іншых дакументаў, а таксама аплаціць візавы збор.

У большасці выпадкаў не трэба будзе асабіста прыходзіць у консульства. Асабістая яўка спатрэбіцца толькі ў выпадку, калі шэнген афармляецца ўпершыню, біяметрычныя звесткі несапраўдныя або чалавек атрымаў новы пашпарт (праязны дакумент).

Візавую налепку заменіць штрых-кодам з крыптаграфічным подпісам.

У найбліжэйшы час абедзве пастановы будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза і праз 20 дзён уступяць у сілу.

Дату, калі новыя правілы пачнуць дзейнічаць, вызначаць пасля завяршэння працы над візавай платформай і лічбавай візай. Раней планавалася, што новая працэдура запрацуе з 2026 года.

Каментары9

  • Білі Бонс
    13.11.2023
    Барыгі, якія зараз нажываюцца на беларусах, стануць тунеядцамі?
  • Сярожа
    14.11.2023
    Беларус, из вашего концлагеря можно спокойно уехать. Тебе Европа должна попку вытереть потому что ты ни на что не способен?
  • Унёсак
    14.11.2023
    Білі Бонс, застануцца, бо гультаі, якія самі не змогуць запоўніць унёскі, застануцца

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць