Калядна-навагодняе дрэва паставілі ў парку Паўлава, што ў Маскоўскім раёне.

Фота: Blizko.by
Упрыгожылі досыць проста: серабрыстыя зорачкі, званочкі і сняжынкі. Плюс зялёныя і фіялетавыя шары. Вакол дрэва — стужка з віншаваннямі: «З Калядамі! З Новым годам».
Карагоды вакол яліны пакуль не водзяць, а вось падлеткі на яе фоне фатаграфуюцца досыць актыўна. Мабыць, робяць сюжэты для сваіх сацыяльных сетак.
Дарэчы, адзначана, што ў парку Паўлава традыцыйна рана ставяць навагоднюю ёлку. Напрыклад, тры гады таму яна ўжо была ў парку 3 лістапада, піша Blizko.by.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
абы толькі не чырвоныя і белыя
ну дык русския ж панаедуць (ехаць ім асабліва няма куды..) - гэта для "дарагіх" гасцей