Грамадства2222

«Генацыд беларускага народа адбываецца проста цяпер». Ціханоўская пракаментавала падручнікі па генацыдзе 

У Мінску Міністэрства адукацыі і генеральная пракуратура прэзентавалі  новыя школьныя падручнікі па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзецям усіх класаў будуць распавядаць новую версію гісторыі. Лідарка беларускай апазіцыі адрэагавала на гэта.

 Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

«Генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940-х гадах — ён адбываецца ў Беларусі проста цяпер.

У турмах, дзе палітвязняў пазбаўляюць дапамогі, медыкаментаў і рэчаў першай неабходнасці, асуджаючы на павольную смерць. У РУУС, дзе з людзей сілай выбіваюць паказанні і прымушаюць запісаць пакаянныя відэа. У школах і ўніверсітэтах, дзе людзі ў пагонах падмяняюць адукацыю ідэалогіяй — і ламаюць лёсы маладых людзей за любыя спробы пайсці супраць сістэмы», — гаворыць яна.

Паводле слоў Ціханоўскай, такія структуры як ГУБАЗіК і АМАП, якія, здавалася б, павінны абараняць беларусаў, сталі сапраўднымі карнікамі. А рэжымныя ідэолагі сталі тымі, хто бязлітасна знішчае нацыянальную ідэнтычнасць. 

«У падручніках, напісаных пад дыктоўку прапагандыстаў і сілавікоў, рэжым не раскажа праўду нашым дзецям. Не раскажа пра тое, як дзесяцігоддзямі ліквідуе апанентаў Лукашэнкі. Не раскажа, як тысячамі саджае беларусаў за краты, каб выкараніць любое іншадумства. Там не раскажуць пра тое, як рэжым некалькі разоў перапісваў нашу гісторыю, забараняў любыя згадкі пра нашых герояў і ўносіў у спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў» лепшыя творы беларускіх аўтараў», — кажа яна.

Ціханоўская гаворыць, што Лукашэнка гадамі здраджваў уласным грамадзянам і сваёй краіне дзеля захавання ўлады. 

«Але, нягледзячы на гады прапаганды, мы — беларусы — ведаем праўду. Ведаем сваю гісторыю і памятаем сваіх герояў. І наша задача цяпер — не даць прапагандзе пранікнуць у галовы нашых дзяцей», — дадае яна.

Каментары22

  • всё ради власти
    15.11.2023
    Она права....
  • Лол
    15.11.2023
    Ужо зраўняліся з Навіцкім. Заслужаны каментатар Беларусі.
  • гоблен
    15.11.2023
    При всём моём уважении к Светлане Георгиевне, которая за несколько лет сделала для Беларуси гораздо больше, чем вся эта национальная шобла-йобла под предводительством дряхлеющего факсового спамера, таки скажу, что:

    1) Классическим примером геноцида являецо Холокост. Чтоб понять, что такое геноцид, посьба смотреть соответствующую конвенцию ООН, а не молоть чепуху и произносить слова, значение которых не понимаете.
    2) Белорусы никогда не подвергались геноциду. Их не убивали за то, что они белорусы. В отличие от евреев, армян, цыган и тутси в Руанде.
    3) Если полуобразованная колхозня с той стороны баррикад говорит глупость и печатает книги о то, чего никогда не было, не надо образованным людям эту глупость повторять и пытаться перекричать колхозню.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць