Гэта здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне. 70-гадовы мужчына прыехаў на лецішча і на дзвярах свайго дома ўбачыў пашкоджаны замок. Мужчына адразу паведаміў пра гэта ў міліцыю.

На месца выехала следча-аператыўная група са спецыялістам Аршанскага аддзела камітэта судовых экспертыз, паведамляе sudexpert.gov.by.
Высветлілася, што невядомы пракраўся ў дом, збіўшы навясны замок. Агледзеўшыся ўнутры, гаспадар пералічыў зніклую маёмасць на 500 рублёў, а таксама звярнуў увагу на кубак і лыжкі, якія знаходзіліся не на сваім звычайным месцы.

На паверхні кубка спецыяліст выявіў след пальца рукі, які накіраваў ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.
У выніку след супаў з адбіткам пальца рукі 48-гадовага жыхара Талачынскага раёна.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну. У яго была выяўленая частка скрадзеных рэчаў. Талачынскім РАСК распачата крымінальная справа.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары