Свет

Тайвань пашырыў абмежаванні на экспарт тэхналогій у Беларусь і Расію

Тайвань пашырыў абмежаванні на экспарт тавараў высокіх тэхналогій у Беларусь і Расію, паведамляе Міністэрства эканомікі гэтага вострава. Паводле яго, абмежаванні зрабілі больш жорсткімі «для прадухілення выкарыстання высокатэхналагічных тавараў Кітайскай Рэспублікі ў вайсковых мэтах».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jawed Gfx / vecteezy.com

У новы тайваньскі пералік трапілі 45 тавараў, прызначаных для вытворчасці паўправаднікоў, некаторых відаў хімічных рэчываў і медыкаментаў.

«Нядаўна ЕС, ЗША і іншыя міжнародныя саюзнікі сабралі абломкі зброі з поля бою ва Украіне і апублікавалі «супольны высокапрыарытэтны спіс» электронных і механічных дэталяў ды абсталявання, якія шырока выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах і могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці зброі. У экспартны спіс уключана 45 тавараў па кодзе ТН ЗЭД (таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці)… Міністэрства таксама прыняло рашэнне пашырыць экспартны кантроль у дачыненні да 45 тавараў па кодзе ТН ЗЭД», — удакладнілі ў ведамстве.

Абмежаванні ўступяць у дзеянне з 25 студзеня 2024 года.

Упершыню тайваньскім вытворцам забаранілі пастаўляць Мінску і Маскве абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў вясной 2022 года. А ў студзені 2023 года Тайвань пашырыў абмежаванні на экспарт высокатэхналагічных тавараў у Беларусь. У спіс трапілі 52 тавары, а таксама хімічныя рэчывы. Абмежаванні закранулі станкі з лічбавым праграмным кіраваннем, электраразрадныя станкі і кантролеры, а таксама дубінкі, кайданкі, уціхамірвальныя кашулі. Таксама ўлады Тайваня ўзялі пад кантроль экспарт у Беларусь датчыкаў, чыпаў, паўправаднікоў, лазераў, тавараў аэракасмічнай прамысловасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць