Усяго патроху1010

Навукоўцы змаглі ператварыць чалавечы кал у рэактыўнае паліва. Чаму гэта так важна?

Агенцтва Бі-бі-сі паведаміла аб паспяховым стварэнні авіяцыйнага паліва на базе чалавечых адкідаў жыццядзейнасці. Новы тып газы аказаўся значна таннейшым і экалагічнейшым за свой звычайны выкапнёвы аналаг, што можа перавярнуць усю авіягаліну і не толькі.

Першыя ўзоры экалагічнага рэактыўнага паліва, зробленага з чалавечых адкідаў. Фота: Бі-бі-сі

Брытанская кампанія Firefly Green Fuels сумесна з міжнароднымі авіяцыйнымі рэгулятарамі правяла эксперымент, у выніку якога ўдалося стварыць сапраўдную газу з чалавечых экскрэментаў.

Першыя ўзоры аказаліся амаль ідэнтычныя стандартнаму выкапнёваму рэактыўнаму паліву, але з адным важным адрозненнем — практычна поўнай адсутнасцю вугляроднага следу.

«Новая газа мае на 90% меншы вугляродны след, чым стандартнае рэактыўнае паліва. Фактычна мы стварылі невыкапнёвую, хімічна сырую нафту, вытворчасць якой патрабуе мінімальных выдаткаў энергіі і сыравіна для якой практычна невычэрпная. Гэта ашаламляльна», — кажа генеральны дырэктар кампаніі Firefly Green Fuels Джэймс Хайгейт.

Ён дадаў, што сыравіна для эксперымента была ўзятая з каналізацыі. Пэўная частка фекальнай масы падвергнулася тэрмаапрацоўцы і фільтрацыі, у выніку якой з'явілася чорная густая вадкасць, візуальна падобная да алею і хімічна падобная да сырой нафты.

Газа, якую можна зрабіць з гэтага алею, адпавядае структуры рэактыўнага авіяцыйнага паліва міжнароднай класіфікацыі Jet A-1, якое звычайна выкарыстоўваецца для грамадзянскіх і грузавых авіяперавозак. 

«Па нашых разліках, кожны чалавек штогод вырабляе экскрэментаў на 4-5 літраў біяпаліва для самалётаў. Для аднаго палёту з Лондана ў Нью-Ёрк спатрэбяцца фекаліі 10 тысяч чалавек, вырабленыя за год. Столькі ж спатрэбіцца і для зваротнага палёту. 

Хоць гэта рэчыва і няздольнае цалкам замяніць выкапнёвае паліва, але ў будучыні пры належным і масавым ужыванні такой тэхналогіі атрымаецца значна патанніць пералёты і зрабіць іх больш бяспечнымі для экалогіі», — расказалі Бі-бі-сі прадстаўнікі кампаніі Firefly Green Fuels.

Цяпер кампанія збірае грошы на вялізны завод на тэрыторыі Вялікабрытаніі, які будзе збіраць сыравіну для вытворчасці паліва адразу з некалькіх густанаселеных гарадоў. 

Каментары10

  • Anatol Starkou
    27.12.2023
    Відаць брытанская кампанія свіснула патэнт у салдата Чонкіна і пісьменніка Ўладіміра Вайновіча.
  • Эка Наміст
    27.12.2023
    То бок беларусы за год могуць насерці 45 млн літраў газы.
    Не ExxonMobil, канешне, але ня так і блага.
  • Пудж
    27.12.2023
    Вооооо! Кал, навоз, гауно, обосраные каровы -- любимая тема лукашистких колхозанов, они без этого жить не могут и точно возьмут на вооружение. Гэта для них настаяшчае рэатыунае палива.

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ69

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць