Грамадства22

«Калі б Лукашэнка падаў у адстаўку ў 2020-м, то ў Беларусі была б вайна?» Ціханоўская адказвае на пытанні хейтэраў

У новым выпуску ТОКу Святлана Ціханоўская адказала на крытыку персанальна яе і палітыкі, што праводзяць дэмакратычныя сілы.

Святлана Ціханоўская і Наста Роўда Svetlana Tsikhanovskaya and Nasta Rouda Светлана Цихановская и Настасья Ровда
Святлана Ціханоўская і Наста Роўда. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Пры падрыхтоўцы да інтэрв'ю «Наша Ніва» сабрала рэакцыі праціўнікаў Святланы Ціханоўскай. Тое, што яны пішуць, было перафармулявана ў пытанні. Прыводзім іх і адказы Ціханоўскай.

«Калі б Лукашэнка падаў у адстаўку ў 2020 годзе, то ў Беларусі цяпер была б вайна, як ва Украіне. Бо Расія гэтага б не сцярпела»

— Можа, вайны не было б увогуле — ні ў Беларусі, ні ва Украіне? Калі б Беларусь стала вельмі хутка дэмакратычна развівацца, то ў Пуціна не было б магчымасці карыстацца беларускай зямлёй. Таму не бачу сувязі паміж адстаўкай Лукашэнкі і вайною ў Беларусі. Яе ўвогуле ва Украіне магло не быць.

«Ціханоўская хоча рэвалюцыі, а рэвалюцыя гэта кроў»

— Не ведаю, што за чалавек задаваў гэта пытанне. Магчыма, ён толькі ўчора прачнуўся. Рэвалюцыя была і рэвалюцыя працягваецца. Наша рэвалюцыя безгвалтоўная. Ні кроплі крыві з боку беларусаў (я маю на ўвазе з нашага боку) не было праліта. Стралялі па беларусах з боку рэжыму. Катавалі ў турмах беларусаў. Наша паўстанне было абсалютна мірным.

«Ціханоўская выступае супраць Расіі. А дзе ж тады браць рэсурсы?»

— Палітыка Лукашэнкі за амаль тры дзесяцігоддзі прывяла да таго, што насамрэч Беларусь вельмі залежная ад Расіі. Але ёсць магчымасць у сучасным свеце атрымліваць энергію і без нафты і газу. Будзе цяжка. Але калі мы хочам быць абсалютна незалежнай ад Расіі краінай, то трэба гэта вытрымаць.

Ёсць людзі, якім не трэба ніякіх перамен. Ім і так усё добра. Што вы ім скажаце?

— З такімі людзьмі трэба спрабаваць размаўляць, тлумачыць, як перамены могуць паўплываць на іх жыццё. Але калі ім добра… На прыпечку лежачы, таксама добра.

Некаторыя баяцца, што эканоміка Беларусі будзе разадраная Еўрапейскім саюзам, калі дэмакраты прыйдуць да ўлады

— А мы бачылі хаця б адзін прыклад краіны, якая далучылася да Еўрапейскага саюзу і яе эканоміка была разарваная? Я — не.

Што вы можаце сказаць людзям, якім не важная дэмакратыя?

— Я думаю, што дэмакратыя не важна тым людзям, якія не ведаюць, што гэта такое. Я такі прыклад. Для мяне абсалютна не важна была дэмакратыя яшчэ тры-чатыры гады таму, бо ты не задумваешся пра тое, як гэта працуе. А дэмакратыя — гэта калі ты ведаеш, што ў цябе ёсць права патрабаваць, а не хадзіць, грукацца па чыноўніках і прасіць пра нейкую паслугу.

У цябе дрэнная дарога, у цябе ёсць права пайсці патрабаваць добрай дарогі. У цябе дрэнная медыцына, ёсць права паскардзіцца, ведаючы, што да цябе не прыйдуць і не забяруць цябе ў турму, таму што ты супраць гэтай улады ці супраць нейкага міністэрства. Дэмакратыя — гэта правы, інвестыцыі. Можа, калі замяніць слова «дэмакратыя» на «дабрабыт», то, магчыма, больш людзей захоча, каб яна прыйшла ў Беларусь.

Часта можна сустрэць каментары кшталту «вы тут у замежжы жывяце, у масле купаецеся, гора не ведаеце. А людзі там унутры краіны капейкі атрымліваюць». Ёсць чаму зайздросціць?

— Прапаганда вельмі шмат рэсурсаў, часу траціць на тое, каб паказаць, як беларусы, якія зʼехалі, добра жывуць, забыліся пра Беларусь і беларусаў. З іншага боку, яны кажуць, што ў Еўропе ўсе з голаду паміраюць.

Вельмі цяжка жыць не на Радзіме, асабліва, калі ты патрыёт і табе хочацца там жыць. Зразумела, што ёсць эканамічныя мігранты. Не думаю, што тут шмат беларусаў катаюцца як сыр у масле. Давайце згадаем тых высакакласных спецыялістаў з вузкай спецыялізацыяй з Беларусі, якія цяпер вымушаныя працаваць таксістамі ці ў магазінах.

А вы персанальна, калі гэта да вас прэтэнзія?

— Я аднойчы чула такое меркаванне: «А што Ціханоўская? Яна набыла шмат больш, чым згубіла». Мяне гэтая фраза ўразіла. Я пачала сама сабе думаць, што ж я такое набыла пасля таго, як выехала. Добрых людзей набыла.

Я згубіла мужа, які, спадзяюся, жывы і ўсё з ім добра. Я згубіла маёмасць, магчымасць жыць у роднай краіне. А што набыла, не ведаю. Толькі добрыя сувязі. Пабачыла вельмі шмат таленавітых, незвычайных, абсалютна чумавых беларусаў. А матэрыяльнага — абсалютна нічога.

«Прыйдзе дзень, калі вы будзеце не патрэбныя Еўропе і вас папросяць на выхад». Баіцеся такога?

— Я на такія пытанні нават не ведаю, як адказваць. У людзей такое мысленне: ты некаму не патрэбен — цябе выкінуць. Ты як рэч. Няўжо вы самі сябе такімі адчуваеце? Еўропа — гэта перад усім дэмакратыя. Пры ёй паважаюцца правы чалавека. І тут не могуць цябе выкінуць, калі ты надакучыў.

Наша задача — працягваць барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі, за вызваленне нашых палітзняволеных. І паверце, дэмакратычныя краіны на нашым баку. Яны будуць нас падтрымліваць, пакуль гэта не адбудзецца.

Глядзіце цалкам:

Каментары2

  • Жора
    04.01.2024
    Жвачка. Саладзенькая, смачная жвачка атрымалася, Наста. Няма па-сапраўднаму вострых пытанняў, а яны былі ў каментарах. Ганебна працаваць у сервільным медыя.
  • Пятрусь
    05.01.2024
    Так. У Беларусі была б вайна. Толькі Расея захапіла б усю Беларусь. У Беларусі паўсюль Крым і Данбас

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць