Грамадства2828

У Польшчы затрымалі беларуску, якая даносіла КДБ на беларускую дыяспару

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць КДБ. Жанчыну затрымалі 20 снежня, піша Reform.by.

Фота: польскія спецслужбы

Па версіі ABW, на працягу некалькіх месяцаў яна перадавала КДБ інфармацыю аб беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама арганізацыях, якія аб'ядноўваюць грамадзян Польшчы беларускага паходжання і грамадзян Беларусі, якія прыехалі ў краіну.

Былі праведзеныя ператрусы, допыты сведак, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі ў некалькіх месцах. Падазраванай выстаўлена абвінавачванне ў шпіянажы. Акруговы суд Варшавы санкцыянаваў арышт жанчыны на тры месяцы.

Расследаванне справы вядзе аддзяленне ABW у Беластоку пад кантролем Мазавецкага аддзялення ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.

Каментары28

  • Хмм
    09.01.2024
    Алек. Ру, якое назад, там яна, як Пратасевіч, здасць усіх!
    Няхай у турме сядзіць у Польшчы.
  • Орб
    09.01.2024
    "Польшчу прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем"
  • Цікава
    09.01.2024
    Цікава б дазнацца яе прозвішча. Няхай бы яе знаёмыя даведаліся, хто на іх стучыць у КДБ.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць