Свет44

Прэзідэнт Літвы схадзіў на мюзікл за кошт дзяржавы і нарваўся на непрыемнасці

Квіткі на спектакль для Гітанаса Наўседы і яго жонкі таксама варта лічыць незаконным падарункам, што забаронена законам аб узгадненні грамадскіх і прыватных інтарэсаў, заяўляюць у Вільні.

Гітанас Наўседа. Фота: Наша Ніва

Галоўная камісія па службовай этыцы ў аўторак пастанавіла, што Гітанас Наўседа і пасол у Вялікабрытаніі Эйтвідас Баярунас, наведаўшы мюзікл «Прывід оперы», парушылі Закон аб узгадненні грамадскіх і прыватных інтарэсаў. Камісія пастанавіла, што наведванне насіла прыватны характар, пры гэтым аплачана яно было за кошт сродкаў пасольства, піша Delfi.lt.

«ГКСЭ на пасяджэнні аднагалосна пастанавіла, што прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Гітанас Наўседа і амбасадар Эйтвідас Баярунас парушылі палажэнні Закона аб узгадненні грамадскіх і прыватных інтарэсаў», — заявіў журналістам у аўторак старшыня ГКСЭ Гедымінас Сакалаўскас.

У выніку расследавання была зроблена выснова аб тым, што прэзідэнт Наўседа скарыстаўся сваім статусам і становішчам у асабістых мэтах — для атрымання квіткоў на спектакль.

Квіткі на спектакль для прэзідэнта і яго жонкі таксама варта лічыць незаконным падарункам, што забаронена законам аб узгадненні грамадскіх і прыватных інтарэсаў.

«Камісія выявіла парушэнні двух артыкулаў. Першае — ён скарыстаўся сваім службовым становішчам і службовым статусам для атрымання асабістай выгады, а другое — таму, што ён незаконна прыняў падарунак, прымаць які забаронена законам», — заявіў старшыня ГКСЭ. Камісія таксама пастанавіла, што Э. Баярунас парушыў палажэнні закону, якія абавязваюць яго бесстаронне, сумленна і добрасумленна выконваць службовыя абавязкі. Гэтыя палажэнні таксама забараняюць выкарыстанне службовага становішча і службовага статусу ў асабістых мэтах і дазвол іншым асобам выкарыстоўваць маёмасць, якая належыць дзяржаве або муніцыпалітэтам, у іншых мэтах акрамя службовых, падкрэслівае ГКСЭ.

Адносна амбасадара камісія заявіла, што былі парушаныя патрабаванні 3 артыкулаў. Першае, што ён неналежна выконваў свае службовыя абавязкі, другое, што ён таксама выкарыстаў сваё службовае становішча і статус у асабістых мэтах, і трэцяе, што ён выкарыстаў і дазволіў выкарыстоўваць дзяржаўную маёмасць у іншых мэтах акрамя службовых», — сказаў старшыня ГКСЭ. Наведванне тэатра прэзідэнтам, паслом і іх жонкамі ў маі 2023 года было аплачана за кошт сродкаў пасольства. Па словах старшыні ГКСЭ, квіткі на мерапрыемства каштавалі больш за 1600 еўра.

«Камісія ўстанавіла, што гэтае мерапрыемства насіла прыватны характар і афіцыйных сустрэч з прадстаўнікамі або лідарамі іншых краін не было. Гэта азначае, што такія мерапрыемствы неабходна аплачваць з асабістых сродкаў», — падкрэсліў Г. Сакалаускас. У сваю чаргу МЗС заяўляе аб намеры найбліжэйшым часам вывучыць рашэнне ГКСЭ і звязаныя з ім матэрыялы.

«Найбліжэйшым часам МЗС разгледзіць рашэнне і спадарожныя матэрыялы. Мы паважаем інстытут ГКСЭ і выстаўляем найвышэйшыя стандарты празрыстасці», — заявіла агенцтву Elta прэс-сакратарка міністра замежных спраў Паўліна Лявіцкіце.

Каментары4

  • Правдоруб
    31.01.2024
    Калгасны непаседа, не бери пример с со своего калгаснага рукамиводителя!
    21 век на дворе, а не 19!
  • Др. Альцгеймер
    31.01.2024
    Дзесьці ў Драздах адзін дзед не разумее пра што тут вядзецца
  • Білецік літвінізма
    31.01.2024
    Правдоруб , наўседа, ты?

Цяпер чытаюць

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы4

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах5

Фэйсфітнэс і ніткі для падцяжкі твару не працуюць — пластычны хірург тлумачыць чаму

У аэрапорце Вільні пабудуюць новы тэрмінал ФОТЫ5

Украінскі вайсковец, якому на жываце выразалі словы «Слава Расіі», расказаў пра перажытыя пакуты11

Што будзе з Ціханоўскім, калі эйфарыя спадзе?58

«Думаеце, гэта чарга па каўбасу?» У Гомелі сотні чалавек стаялі ў чарзе ў краму5

У крамах будуць прадаваць бульбу «Умка»6

Колькі можна зарабіць на грыбах за дзень? Беларус правёў эксперымент і застаўся задаволены2

Журналіст Ігар Карней расказаў пра здымкі для прапагандысцкага фільма і нечаканую сустрэчу з Дзярждэпам падчас зняволення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы4

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць