Здароўе99

Свая домработніца і напой для патэнцыі з сакрэтнага сорту бульбы: беларуская доктарка распавядае пра жыццё ў Афрыцы

У 2022 годзе Таццяна Кобец, якая працавала анестэзіёлагам у мінскай бальніцы, вырашыла кардынальна змяніць жыццё і паляцела ў Афрыку. Цяпер яна працуе доктаркай у Анголе і распавядае пра будні медыка ў тыктоку.

Таццяна Кобец. Скрыншот відэа ў яе інстаграме 

Нядаўна жанчына змяніла працу і пачала працаваць у новым шпіталі. Яна падзялілася ўражаннямі ад першага працоўнага дня:

— Нашы дактары працуюць шмат дзе: і ў Еўропе, і ў ЗША. Але ж так, як прымаюць цябе ў Анголе, мне здаецца, не прымаюць нідзе. Я абсалютна новы чалавек у калектыве, а мяне прадстаўляюць як члена сям'і. Усе ўсміхаюцца, адразу ж кажуць: «Калі патрэбна будзе нейкая дапамога, тэлефануй, мы хутка ўсё вырашым. Ніколі не саромейся». А потым мяне пытаюцца: «Чаму ты вырашыла з'ехаць у Афрыку?» Ды таму што! Перыяд адаптацыі праходзіць без стрэсу. І тут ніколі не забудзешся, што такое павага — і ад калег, і ад пацыентаў.

На кантрасце яна згадвае гісторыі са сваёй ранейшай практыкі ў Беларусі:

— Гэта здарылася з маёй каляжанкай-анкалагіняй і дзвюма яе пацыенткамі. У той дзень у доктаркі быў даволі сур’ёзны і строгі настрой. Першая пацыентка была гэтым незадаволеная: «У нас жа такія сур'ёзныя захворванні, а тут вы яшчэ такая панурая сядзіце!» — і напісала на яе скаргу з-за таго, што доктарка зусім не ўсміхаецца. Калега стала крыху ўсмешлівей — і тут да яе прыйшла другая пацыентка і кажа: «А чаму вы ўсміхаецеся?! У нас такія сур'ёзныя захворванні!». І таксама напісала скаргу на доктарку. Канешне, анкалагіня атрымала вымовы ад кіраўніцтва, яе пазбавілі прэміі.

У Анголе Таццяна можа дазволіць сабе домработніцу: праўда, трэба адзначыць, што яе паслугі каштуюць смешных грошай:

— За ўборку дома недзе 90 квадратаў яна бярэ ўсяго 2 долары. Асабіста я плачу крыху больш.

Доктарцы цікава бываць на мясцовых рынках. Кажа, што там можна адшукаць усё, што заўгодна. Нават лекі традыцыйнай афрыканскай медыцыны ёсць − настойкі на ўсе выпадкі жыцця: для нырак, жаночага здароўя, патэнцыі…

— Гаспадыня сказала, што ўсё гэта зроблена з сакрэтнага віду бульбы.

З радзімы Таццяна прывозіць звычайна грэчку (кажа, што ў Анголе яе няма ўвогуле), панцак, гарчыцу.

— Каву «Жакей». Тут, канешне, ёсць неблагая кава, але ж часцей за ўсё яе перасмажваюць і піць яе проста немагчыма.

А вось згушчонку — літоўскую — атрымалася знайсці і ў мясцовых крамах. Доктарка таксама прызналася, што амаль палову чамадана ў яе занялі прадукты для догляду за сабой. Напрыклад, зубная паста, бо ад мясцовай счарнелі зубы. Тыпы скуры ў беларусак і анголак розныя, таму падабраць нешта ў Афрыцы для белага твару практычна немагчыма.

Watch on TikTok

Уразіў Таццяну нелегальны кітайскі рэстаран, куды яна з мужам трапіла дзякуючы таму, што пра яго распавялі афрыканскія сябры. Бо трапіць туды проста з вуліцы немагчыма — няма ніякай шыльды. Звычайныя мінакі ніколі не здагадаюцца аб тым, што вось за гэтым плотам можна смачна павячэраць. Спачатку трэба пагрукаць у вароты, потым выйдзе гаспадар. І вось калі ты яму спадабаешся, то ён дазволіць увайсці.

У рэстаране няма звычайнага меню з цэнамі, у выніковым чэку было напісана, быццам бы Таццяна з мужам купілі нейкія кітайскія цацкі, а не павячэралі. Але ж самі стравы ім вельмі спадабаліся.

Блогерка шчыра распавядае і пра непрыглядны бок Анголы. Напрыклад, у дзяржаўных школах, куды ходзяць дзеці з бедных сямей, нават крэслаў няма: кожны дзень хлопчыкі і дзяўчынкі нясуць на заняткі не толькі заплечнікі, але і пластыкавыя крэслы.

Кожны ранак на пешаходных пераходах каля школ стаяць паліцэйскія. Яны чакаюць, пакуль збярэцца група школьнікаў, потым спыняюць машыны і прапускаюць дзяцей. Гэта неабходна, таму што культуры ваджэння ў краіне наогул няма.

— У дзяржаўнай школе бацькі павінны плаціць за навучанне дзіцяці 12 долараў. А што рабіць, калі іх у цябе 10, а зарплата твая долараў 50? Так і атрымліваецца, што палова дзяцей можна застацца зусім без адукацыі. Тут хапае прыватных школ, дзе добрая, сур’ёзная адукацыя. І каштуе гэта 300 долараў у месяц без усялякіх гурткоў. У іх ёсць свае аўтобусы, якія забіраюць і прывозяць дзяцей.

Watch on TikTok

Доктарка лічыць, што дзве найбольш небяспечныя хваробы ў гэтай краіне Афрыцы — гэта малярыя і брушны тыф.

— Малярыя сустракаецца вельмі часта. Многія нават не абследуюцца, калі пачынаецца захворванне — напрыклад, калі грошай няма. А потым трапляюць у шпіталь у коме. А колькі памірае дзяцей да 4 гадоў…

Таццяна адзначае, што ў іх новай правінцыі дастаткова чыста — тут няма стаячых лужын, бруду. Таму брушны тыф сустракаецца радзей, чым у тых правінцыях, дзе кіраўніцтва не сочыць за парадкам.

— Людзі даводзяць сябе да дзірак у кішэчніку, а потым прыязджаюць да нас у шпіталь. Вельмі вялікая лятальнасць ад гэтага захворвання.

З таго, што яшчэ вельмі ўразіла блогерку — тое, як у Анголе адбываецца пахаванне.

— Памёр наш стогадовы сусед. Ён быў важным чалавекам. У такіх выпадках пахаванне адзначаюць цэлы тыдзень. Накрываюць вялізныя сталы з ежай і алкаголем, наймаюць плакальшчыц, якія спяваюць днямі і начамі. Бываюць нават танцоры, у якіх ёсць скрыначка для чаявых. Я б, мабыць, таксама так хацела ставіцца да смерці.

Каментары9

  • Сонейка
    05.02.2024
    WTF, Можна сказаць і так. Але не ўсе ўкраінцы ўцекачы. Хтосьці з'ехаў у іншыя краіны ўжо шмат гадоў таму, хэштэгі старыя і раскручаныя
  • Беларус
    05.02.2024
    Абы не сваё, гатовыя таньчыць на пахаваннях, пра мову маўчу ўжо
  • Рэчаіснасьць
    05.02.2024
    WTF, і што ж за праблемы ў афрыканцаў. Якісь недасведчаны можа яшчэ паверыць у нешта кшталту недахопу вады ці хваробы, але калі ня ў стане дзеткам забяспечыць лавы ў школе, то пачынаеш разумець што расісты мелі рацыю. Тым больш што ў гісторыі дастаткова прыкладаў калі афрыканскія краіны раптоўна рабіліся квітнеючымі калі ва ўладзе былі пачварныя белыя каланізатары.

Цяпер чытаюць

У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі5

У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі

Усе навіны →
Усе навіны

Позняе бацькоўства можа пагражаць здароўю дзіцяці4

Вольга Няфёдава прызнала, што Купалаўскі тэатр дагэтуль не змог аднавіцца5

УСУ вызвалілі сяло на Луганшчыне. Аперацыя трывала 30 гадзін2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці з'явілася футбольнае поле ФОТАФАКТ

«За лайкі супраць Расіі». Шматдзетная ўкраінка хацела пераехаць у Беларусь, але яе не ўпусцілі пасля агляду тэлефона16

Сі-Эн-Эн назвала Лукашэнку strongman. «Пул першага» не ведае значэння гэтага слова па-англійску і радасна перапосціў23

У Варшаве прайшоў марш у гонар Дня Волі ФОТА37

Васілеўская пахвалілася, што ў «Белавіі» з'яўляюцца новыя рэйсы, бо з ёй на арбіце быў пластыкавы самалёцік5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі5

У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць