Здароўе11

Навукоўцы назвалі самыя распаўсюджаныя захворванні на рак у краіне

Летась ад раку ў Беларусі памерлі 17 тысяч чалавек.

Каля 17 тысяч анкапацыентаў памерлі ў 2023 годзе ў Беларусі, такія даныя прывёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, акадэмік НАН Сяргей Красны, піша «Спутнік».

Аналагічная статыстыка назіралася і ў 2022 годзе.

«Падчас пандэміі COVID-19 зніжэнне смяротнасці было на 6% у год. Цяпер гэтая лічба стабілізавалася, але мы можам прагназаваць невялікае павелічэнне смяротнасці», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Калі казаць пра структуру захворвання, першае месца ў мужчын займае рак прадсталёвай залозы. Далей па распаўсюджанасці ідуць рак лёгкага і рак тоўстай кішкі.

У жанчын часцей за ўсё выяўляецца рак малочнай залозы, на другім месцы — рак тоўстай кішкі, на трэцім — розныя пухліны гінекалагічнай сферы.

«Але калі падсумаваць анкалагічныя захворванні мужчын і жанчын, то на першае месца выходзіць каларэктальны рак (тоўстай кішкі). Звязана гэта з асаблівасцямі харчавання беларусаў — у нас не прынята шмат есці гародніны і садавіны», — растлумачыў С. Красны.

Па словах навукоўца, жыхары краіны часцей у якасці гародніны выкарыстоўваюць бульбу, ад якой з пазіцыі здаровага харчавання няма карысці, паколькі яна ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць крухмалу.

«Акрамя таго, у беларусаў прынята ёсць вельмі шмат мясных прадуктаў, у прыватнасці, чырвонага мяса, што таксама можа спрыяць развіццю пухліны тоўстай кішкі. Таксама сюды варта аднесці маларухомы лад жыцця і наяўнасць такіх прадуктаў, якія мы адносім да фастфуду», — падкрэсліў акадэмік.

У Беларусі не вітаецца прафілактычная калонаскапія з выдаленнем паліпаў. У развітых краінах свету гэтая працэдура больш распаўсюджаная, «аднак наша насельніцтва не вельмі прыхільнае».

Паводле яго слоў, выкананне калонаскапіі з выдаленнем паліпаў у 80% выпадкаў дае гарантыю прадухілення раку тоўстай кішкі.

Каментары1

  • YN
    06.02.2024
    Шаноўны, у нас не так і проста зрабіць тую каланаскапію калі жывеш у беларускай глубінке. Да таго ж тыя самыя дактары скажуць - на кой вам гэта? Навошта праблемы шукаць?

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў3

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

Беларусь закрывае сваё пасольства ў Фінляндыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў3

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць