Грамадства33

Будынак былой слонімскай сінагогі набыў за бесцань расіянін

Атрымаў новага ўладальніка помнік барочнай архітэктуры ў Слоніме. Будынак былой сінагогі, пабудаваны ў 1648 годзе, прадалі на аўкцыёне ўсяго за 42 рублі. У «БУТБ-маёмасць» расказалі, хто стаў новым уладальнікам аб'екта з гісторыяй, які прадавалі з красавіка мінулага года.

Фота: БУТБ

У пачатку 2020 года памятны будынак быў ужо прададзены за 30 тысяч рублёў, або 9300 даляраў па курсе. Гаспадыняй сінагогі стала дзіцячая пісьменніца і педагог з Мінска Ілона Караваева (псеўданім Рыўз Іаана). Па словах жанчыны, купля стала данінай павагі яе блізкім сваякам, якія пасля вайны жылі ў Слоніме.

Будынак сінагогі быў у аварыйным стане, таму на яе рэканструкцыю патрабавалася больш за 50 000 даляраў. Жанчына не змагла сабраць патрэбную суму, таму помнік архітэктуры вярнулі мясцоваму райвыканкаму.

Караваевай вельмі не пашанцавала ў тым ліку і таму, што ўзялася рэалізоўваць сваю задуму яна ў вельмі неспрыяльны час. Якраз тады пачалася пандэмія каранавірусу, тады выбары з пратэстамі, а потым заходнія санкцыі і вайна ва Украіне. У такіх умовах заснаваны Караваевай фонд «Ратуючы спадчыну» за час сваёй працы сабраў усяго 2700 рублёў, што было кропляй у моры патрэбаў. А пасля пачатку вайны ва Украіне ахвяраванні ад беларусаў спыніліся, а фінансаванне міжнароднымі арганізацыямі, па словах Караваевай, стала немагчымым з-за санкцый, «паколькі з беларускімі банкамі заходні бок не супрацоўнічае ці не рызыкуе супрацоўнічаць». 

Сёння стала вядома, што новым гаспадаром Слонімскай сінагогі стаў расіянін, асоба якога не раскрываецца. У «БУТБ-маёмасць» растлумачылі: ён быў адзіным прэтэндэнтам на куплю аб'екта, таму цана аказалася сімвалічнай — усяго 42 рублі.

Цяпер новы ўладальнік мае пяць гадоў на тое, каб увесці будынак у эксплуатацыю. Пры продажы ставілася ўмова захаваць у працэсе аднаўлення ўсе мастацкія, стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці гэтага будынка. 

Каментары3

  • Азартныя гульні з лукашыстамі
    23.02.2024
    42 BYN гэта толькі плата за ўваход, каб выйсці прыдзецца прадаваць маёмасць. Маскаль малады, бязглузды ня ведае гісторыі другіх 'інвестараў'.
  • Бондарева
    23.02.2024
    Условия скорее всего: 2 года на ввод в эксплуатацию. Однако инвестор это время потратит даже не на проект, а на получение разрешения на проектирование и строительство. Лучше сразу знать какой будет штраф
  • Жора
    23.02.2024
    Папярэднія прэтэндэнты ці зрабілі хоць праект?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць