Гісторыя55

З чаго пачынаць шукаць продкаў. Карысныя сайты

Часта тыя, хто толькі пачынае даследаваць свой радавод, адразу трапляюць у тупік мізэрных і няпэўных звестак пра паходжанне продкаў. Прапануем некалькі карысных рэсурсаў, якія дазволяць зрабіць першыя крокі ў генеалагічных вышуках больш упэўнена. 

Фота: Наша Ніва

Абрывачныя звесткі пра продкаў нават не даюць сарыентавацца, у якім кірунку весці пошук, а распытаць ужо бывае і няма каго. Вялікія генеалагічныя сайты могуць змяшчаць вельмі шмат карыснай інфармацыі, але часта яна мала тычыцца Беларусі і даступныя толькі па нятаннай падпісцы.

Як жа зрабіць першыя крокі беларусам, які збіраюцца шукаць у архівах сваіх родных?

У першую чаргу варта звярнуцца да «Дапаможніка», які быў распрацаваны Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі.

Праца над ім пачалася 26 гадоў таму. У 1998 годзе быў створаны Цэнтр электроннай дакументацыі, перад якой была пастаўленая задача забяспечыць электронны доступ да архіўных рэсурсаў.

Па 2007 год ішла праца над праектам, для якога супрацоўнікі цэнтра стваралі электронны атлас — уводзілі ў базу даных усе населеныя пункты, якія адлюстраваныя ў даведніках дасавецкага і савецкага часу, а затым лакалізавалі зніклыя паселішчы па старых картах.

Пачаць архіўныя пошукі праз «Дапаможнік». Скрыншот сайта

Сайт дазваляе шукаць як па назвах паселішчаў, так і на прозвішчах. Ні Мінск, ні абласныя цэнтры ў базу даных не ўнесены, каб не псаваць выдачу — усё ж пераважная большасць нашых дзядоў і прадзедаў паходзіць з сельскай мясцовасці, а ў вялікія гарады беларусы перабраліся толькі ў апошнія паўстагоддзя.

Многія прозвішчы трапілі ў базу і былі прывязаныя да канкрэтных паселішчаў дзякуючы сумна вядомым падзеям з беларускай гісторыі — іх бралі з раённых кніг «Памяць», дзе былі апублікаваныя спісы ахвяр сталінскіх рэпрэсій і ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны (у тым ліку загінулых).

Праз тое, што кнігі былі выдадзены па-беларуску, прозвішчы на сайце прадстаўлены выключна ў беларускім варыянце.

Картка з інфармацыяй пра вёску ў «Дапаможніку». Скрыншот сайта

Калі вы ведаеце, у якім населеным пункце нарадзіўся ваш продак, то можна адразу шукаць яго ў «Дапаможніку». Шукаць можна і па беларускай, і па рускай назве, але варта адзначыць, што для невялікіх населеных пунктаў, які даўно зніклі з карты, беларуская назва можа быць не пазначана, або мець іншы націск, які зменіць напісанне, таму для надзейнасці пераправярайце і ў рускім напісанні. Дастаткова ўвесці першыя тры літары — гэта выратаванне для тых, хто дрэнна запомніў расповеды бабулі. 

Але першапачатковая выдача абмежаваная, калі населеных пунктаў з такой назвай больш за 12, тады сістэма просіць уключыць пашыраны пошук і выбіраць канкрэтны рэгіён. Тут ёсць і сучасны падзел па раёнах, і падзел 1953 года, і паветы Расійскай імперыі. Сёння раёнаў значна менш чым у сярэдзіне XX стагоддзя, а расійскія паветы ўвогуле значна адрозніваюцца і ад тых, і ад іншых. 

Расійскія паветы існавалі даволі доўга, аж да 1924 года. Па інерцыі людзі запаміналі стары падзел вёсак, адкуль з’ехалі, нават калі пасля падзел сто разоў змяняўся, так Мінскі павет у памяці мог цалкам замяніцца на Мінскі раён, хоць яны маюць розныя межы. Гэта ўсё блытае пры пошуку.

Пошук па прозвішчы Скрыдлеўскі на «Дапаможніку» дазваляе лакалізаваць паходжанне продкаў паміж Слуцкам, Капылём і Старымі Дарогамі. Скрыншот сайта

А што рабіць, калі вы ведаеце вёску, але не ведаеце дзе яна была? Паспрабуйце пашукаць па прозвішчы. Калі яно адносна рэдкае, то вы зможаце звузіць пошук да пары раёнаў або нават адшукаць тую самую вёску, пра якую нічога не чулі. 

Калі ў вас ёсць пытанні да таго, на якую літару пачыналася прозвішча, як, напрыклад, у выпадку з варыянтамі Еўтушэнка і Яўтушэнка, уводзьце з малой літары тую частку, у якой вы ўпэўненыя — па запыце «ўтушэнк» адшукаюцца ўсе магчымая варыянты напісання.

Карткі населеных пунктаў змяшчаюць амаль усю патрэбную інфармацыю, каб пачаць свой пошук. Тут ёсць тып, двухмоўныя варыянты напісання, старыя назвы, час знікнення паселішча, звесткі пра прыналежнасць да адміністрацыйных адзінак і канкрэтных уласнікаў у XVIII — XIX стагоддзях. Бракуе хіба што магчымасці стварыць сталую спасылку, каб пасля вярнуцца да канкрэтнай карткі і пазначаных каардынат. Маркеры адлюстроўваюцца на карце, але яна сучасная і маляваная, а таму не заўсёды дае ўяўленне пра тое, што сто гадоў было побач.

Рухомыя карты сайта «Глобус Беларусі». Скрыншот сайта

З каардынатамі могуць дапамагчы рухомыя карты сайта «Глобус Беларусі». Тут у чатырох акенцах можна ўключыць абсалютна розныя карты: ад сучасных спадарожнікавых здымкаў, да карт савецкіх, польскіх, нямецкіх і нават дарэвалюцыйных. Гэтым сэрвісам можна карыстацца цалкам бясплатна, але каб адключыць надакучлівыя акенцы, можна за невялікую суму атрымаць поўны доступ. 

Таксама вялікім мінусам «Дапаможніка» з’яўляецца поўнае ігнараванне таго факта, што да Другой сусветнай вайны Заходняя Беларусь знаходзілася ў межах Польскай Рэспублікі з уласным адміністрацыйным падзелам. Чаму гэты пласт праігнараваны, невядома, але гэта моцна ўскладняе пошук.

Старонка вёскі на сайце Baza Miejscowości Kresowych. Скрыншот сайта

Адшукаць патрэбныя вёскі ўсё ж можна, але давядзецца прыгадаць польскую мову. Пошук па былых «крэсах усходніх» можна адшукаць на сайце Baza Miejscowości Kresowych. Тут няма абмежавання ў 12 паселішчаў, але і працаваць з сайтам не так зручна, у першую чаргу таму, што праз налады сайта немагчыма скапіраваць ніякі тэкст. Інфармацыі таксама не багата — гміна, павет, ваяводства і пункт на старых ды сучасных картах, але і гэтага можа быць дастаткова.

Працягнуць пошук можна ў Польскай Вікіпедыі, дзе на сёння створана досыць шмат артыкулаў пра неіснуючыя хутары і вёскі, напрыклад, на Віленшчыне, у якіх прыведзены больш дакладныя звесткі пра адміністрацыйны падзел 1920-1930-х гадоў, а часам і звесткі пра перапісы.

Старонка вёскі на сайце Radzima.net. Скрыншот сайта

Яшчэ дапамагчы можа сайт Radzima.net, дзе таксама ёсць многія населеныя пункты адразу на чатырох мовах. На старонках можна адшукаць старую карту і распісаны адміністрацыйны падзел. Але галоўная фішка — магчымасць пакідаць каментары пра тое, каго ты шукаеш з гэтай мясцовасці, на якія могуць адгукнуцца іншыя карыстальнікі.

Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР. Скрыншот сайта

Паколькі сталінскімі рэпрэсіямі былі закранутыя ўсе пласты беларускага грамадства, то будуць карыснымі і сайты, дзе прыведзены базы даных са спісамі рэпрэсаваных. Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР на сёння змяшчае звыш 60 тысяч старонак па-беларуску, дзе прыводзіцца карысная інфармацыя пра гады жыцця, паходжанне, прафесію, месца арышту і лёс жыхароў савецкай Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • не беларус
    04.03.2024
    Галоўная асаблівасць Radzima.net, танная падпіска на год, пасля якой даступныя спісы спасылак на метрычныя кнігі на сайце Family Search. Можна абыйсціся толькі апошнім, але першы значна спрашчае жыццё за 12 р. на год.
    Тое, што не ўзгаданы Family Search у артыкуле - гэта фэйл. Там яшчэ рэвізскія сказкі, карабельныя маніфесты і інш. Пошук па продках мігрантах даступны на Ellis Island.
    Карыснымі согуць быць Rody Grodzienskie, Gwar, Genaalodzy, Findagrawe, Grobonet, Mogily.pl, zemelapiai.vplanas.lt/kapines/, polska1926, lndeks represjonowanych і інш
  • */*
    04.03.2024
    яшчэ ў юнацтве (гэта было да цара гароха) хацела пахадзіць па архівах, зараз, па зразумелых прычынах, звяртацца ні ў якія архівы жадання няма. калі мне стаў дасяжны інтэрнэт, шукала проста ў ім. знайшла цікавы сайт, прысвечаны людзям з прозвішчам, як у маёй бабулі. сайт быў расейскі, але пісалася, што ўсе носьбіты гэтага прозвішча (іх вядома каля 200) паходзяць з адной шляхетнай сям'і з Беларусі, абварованай і інш. пасля падзей у 19 стагодзі. падумала, што бабуля (якую зрэшты амаль не памятаю) цалкам сабе можа быць з гэтай сям'і, бо калі нават у Пушкіна ў цэлым каля 200 нашчадкаў, то чаму не... прозвішча бацькі таксама рэдкае. сацсеткамі я не карысталася, але сястра ў свой час намагалася ў сацсетках шукаць па прозвішчы. з некалькімі спісвалася, і ў працэсе высвятлялася, што - так - гэта нашы родныя. ну там - траюра-чэтвераюра... але ўсё адно родныя. так што можна і без спецыяльных сайтаў) 
  • Время выбрало их
    04.03.2024
    Кастусь., Многое можно узнать в администрациях сельских советов. У них также имеются свои данные - регистрация

    Пробовал, обратился летом прошлого года, специально приехал из..... Ну и что. Теперь смотрят как на врага Народа. Фюрер создал систему, при которой любая инициатива  мягко скажем опасна...Везде расставлены свои кадры.Детки и родственники холуёв первой волны. Как 25-летний сосунок может быть председателем с/с никогда в жизни не имеющий отношения к сельскому хозяйству... ШОС !

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту61

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту61

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць