Вайна99

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі

Акрамя гэтага, прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей плануе правесці «саміт падтрымкі Лацінскай Амерыкі» для Украіны.

Мі-171Е
Верталёты, якія Аргенціна перадасць Украіне. Скрын відэа torreddo / YouTube

Як піша Financial Times, прэзідэнт Хаўер Мілей перадаў два ваенныя верталёты расійскай вытворчасці. 

Як пішуць украінскія крыніцы, гэта верталёты Мі-171Е, якія з'яўляюцца адной з версій савецкага Мі-8. Верталёты былі перададзены Аргенціне ў снежні 2011 года і выкарыстоўваліся галоўным чынам для забеспячэння аргенцінскіх антарктычных станцый і правядзення пошукова-выратавальных работ. 

Верталёты абсталяваныя метэаралагічнымі радарамі і пагрузачным кранам. За кошт наяўнасці дадатковых паліўных бакаў яны маюць большую дальнасць палёту. Акрамя гэтага, машына мае мадыфікаваны стабілізатар і кілявую бэльку, што дазволіць больш эфектыўна яе выкарыстоўваць, напрыклад, для эвакуацыі параненых, транспартыроўкі боекамплекта, дэсанта ці перавозкі іншых ваенных грузаў. Верталёт можа перавозіць да 24 пасажыраў ці да 4 тон грузаў на знешніх падвесках.

Як адзначыў Мілей, такім жэстам ён імкнецца падтрымаць Украіну. Таксама лідар Аргенціны заявіў, што плануе правесці саміт падтрымкі Лацінскай Амерыкі для Украіны.

Financial Times звяртае ўвагу, што ў сваёй знешняй палітыцы Мілей аддаў прыярытэт супрацоўніцтву з краінамі, якія абараняюць свабоду. Сярод іх ЗША, Ізраіль і Украіна. Сваёй пазіцыяй адносна Украіны Мілей рэзка адрозніваецца ад іншых лідараў рэгіёну. Так, прэзідэнты Бразіліі Лула да Сілва і Мексікі Лопес Абрадор занялі больш нейтральную пазіцыю.

Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лятаў на інагурацыю Мілея, які стаў новым саюзнікам Украіны ў Паўднёвай Амерыцы, каб устанавіць асабісты кантакт.

Чытайце яшчэ:

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Супрацоўнікаў Расавіяцыі падазраюць у продажы самалётаў і верталётаў для патрэб Украіны

Украіна атрымае 12 мільярдаў даляраў ад Японіі

Каментары9

  • Гой да
    02.03.2024
    Максим Дизайнер, 
  • Карнэгі
    02.03.2024
    Аргенціна маладзец. Але «Ізраіль абараняе свабоду»? Цікава, якую? Свабоду трымаць мільёны людзей у гета? Свабоду беспакарана бамбіць жанчын і дзяцей, свабоду душыць танкамі і растрэльваць з дронаў натоўпы галодных, што чакаюць жменьку мукі? Свабоду здзяйсняць любыя ваенныя злачынствы, прыкрываючыся імём нявінных ахвяраў Халакосту?
  • те не дизайнер, ты - долб...б
    02.03.2024
    Максим Дизайнер,мозгов поди себе прикупи, гэбня.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць