Здарэнні

Загадкавае забойства двух пенсіянераў у Быхаве: забойцу знайшлі толькі праз 8 гадоў

Спачатку падазраваным быў сын, які ва ўсім прызнаўся, але справа аказалася больш заблытаная. 

У ліпені 2012 года ў вёсцы Гадылёва Быхаўскага раёна ў адным з дамоў адбылося жорсткае забойства пары пенсіянераў. Калі прыехалі міліцыянты, то пабачылі такую карціну: у калідоры на падлозе ляжаў труп голай пажылой жанчыны, у пакоі на канапе — яе муж з цяжкімі траўмамі (ён пазней памёр у бальніцы). Іх сын спаў і быў з пабітым тварам і моцным пахмеллем. Ён і стаў падазраваным, расказвае гісторыю «СБ». 

Анатоль Цыбульскі (той самы сын) любіў выпіць. Часам скандаліў з маці і падымаў на яе руку.

На допыце пасля затрымання мужчына казаў, што нібыта калі прачнуўся раніцай і пабачыў бацькоў, то зразумеў, што ўчыніў.

Але ўспомніць, пры якіх абставінах здарылася забойства, ён не змог. Настойваў, што падзеі вечара сцерліся з памяці. На яго адзенні знайшлі кроў бацькоў.

Яго маці Надзея Цыбульская атрымала не менш за 20 траўматычных удараў. З імі пацярпелая магла пражыць не больш за гадзіну — пералом таза, рэбраў, пад'язычнай косткі, разрыў вуха і іншае… Бацьку Адаму Цыбульскаму нападнік зламаў сківіцу, а ад удараў у галаву здарылася кровазліццё ў мозг, што прывяло да моцнага ацёку і смерці. 

Але вынікі экспертызы пярэчылі таму, пра што казаў Цыбульскі-малодшы. Пабоі сына не былі падобныя на ўдары на целе састарэлых бацькоў. Да таго ж над забітай здзекаваліся ў вычварэнскай форме, а сын такога ўчыніць не мог.

Прамых доказаў віны Анатоля не было, вымалёўвалася куды больш нестыковак. У доме хтосьці яшчэ быў, бо застаўся след ад бота і памер не супадаў з памерам Цыбульскага. А пазней аказалася, што паказанні сына — не ўспаміны, а дадумванне. 

Анатоля пратрымалі пад вартай 6 месяцаў і адпусцілі. 

Вінаватага знайшлі толькі праз 8 гадоў.

У вечар забойства Анатоль выпіваў у кампаніі з мясцовым пастухом, 18-гадовым Уладзімірам Нікеенкам. Пасля яго сыходу знікла бутэлька спіртнога. Калі Анатоль вярнуўся да кампаніі, завязалася бойка, пастух збіў мужчыну. Пасля канфлікту яны разышліся. Пастух пайшоў да сяброў (гэта пацвердзіла яго дзяўчына). Па справе ён праходзіў сведкам.

У 2020-м у міліцыю пазваніла жанчына і расказала, што муж спрабаваў яе задушыць. Ім быў той самы пастух Нікеенка (толькі ў 2020-м ён ужо стаў слесарам).

Яго жонка расказала, што ў той вечар 2012 года Уладзімір патэлефанаваў і прызнаўся, што забіў дваіх людзей. Але яна, маўляў, не паверыла: палічыла, што ён моцна п'яны і так жартуе. Бліжэй да ночы хлопец прыйшоў да дома, дзе знаходзіліся яго знаёмыя і дзяўчына. Ледзь стаяў на нагах. 

«У выніку я пайшла спаць з ім у лазню. Я ўжо заснула, але прачнулася ад таго, што мяне нехта душыць рукой за шыю. Гэта быў Валодзя. Я спытала яго: «Ты што, хворы? Што ты робіш?» У адказ на гэта ён стаў біць мяне па твары далонямі, а калі я паспрабавала выскачыць з лазні, Валодзя стаў перад дзвярыма і сказаў, што я нікуды не выйду. Я змірылася, зноў лягла спаць. Ён жа неяк сам супакоіўся і лёг», — расказала следчым жанчына.

На раніцу Нікеенка папрасіў яе сказаць, што быў увесь вечар з ёй.

Падчас аднаго са збіцця мужчына пагражаў жонцы, што заб’е яе і нічога яму не будзе, справа стане «вісяком», як і з Цыбульскімі.

Нікеенку затрымалі. След ад бота аказаўся ягоным. На допыце мужчына ўсё расказаў, як было. Суд даў яму пажыццёвае пазбаўленне волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць