Эканоміка1818

Лукашэнка прыдумаў новы амбіцыйны праект узбагачэння. Глядзіце, што тут смешнага

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў асвоіць новыя прыродныя рэсурсы і запусціць вытворчасць базальтавага валакна. Урад паабяцаў выканаць даручэнне да 2026 года. Але ёсць толькі адна праблема. Кошт гэтага беларускага праекта па вытворчасці базальтавага валакна ў разы большы, чым увесь сусветны рынак базальтавага валакна, заўважае выданне «План Б».

Прыкметны дыялог з нарады па прыродных рэсурсах апублікаваў канал СТБ. Чыноўнікі нясмела намякаюць на эканамічную бессэнсоўнасць новага праекта, на якім настойвае Лукашэнка.

Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі распавядае, што ёсць праект здабычы базальту:

— 250 тысяч тон — я думаю, з яго мы пачнем — здабычы базальту, па якасці аналагічны ўкраінскім, якія закупляліся да гэтага часу…

Аляксандр Лукашэнка:

— Калі ўбачым ваш базальт?

Андрэй Худык:

— Я мяркую, у наступным годзе.

Аляксандр Лукашэнка:

— Можа, нехта адкажа на гэтае пытанне? Міністр сядзіць. Калі вы гэты базальт выкарыстоўваць будзеце? Ён жа заўтра прывязе вам яго!

Руслан Пархамовіч, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі:

— Аляксандр Рыгоравіч, базальт, па-першае, трэба дастаць — ён ляжыць на глыбіні 60 метраў. Неабходна яшчэ, скажам так…

Аляксандр Лукашэнка:

— Капаць трэба, пілаваць, яшчэ чагосьці…

Руслан Пархамовіч:

— Я не магу пацвердзіць такую аптымістычную ацэнку. Мусіць, толькі да 2026 года, не раней.

Раман Галоўчанка, прэмʼер-міністр Беларусі:

— Інвестыцыйныя выдаткі па гэтым праекце ацэньваюцца да мільярда долараў…

Аляксандр Лукашэнка:

— Што, для таго, каб 60 метраў раскапаць, трэба мільярд долараў?

Раман Галоўчанка:

— Гэта не толькі раскапаць, то-бок пабудаваць усю інфраструктуру…

Аляксандр Лукашэнка:

— Ну, падарваць трэба…

Раман Галоўчанка:

— … і ўзбагачэнне базальту.

Аляксандр Лукашэнка:

— Трэба — так капайце. Што вы ўсё пакутуеце — мільярд долараў! Можа, усё ж 800 мільёнаў?

Раман Галоўчанка:

— Можа быць…

Базальтавае валакно — ізаляцыйны матэрыял, які выкарыстоўваюць у будаўніцтве. Па сваіх параметрах базальтавае валакно значна лепшае за звычайнае шкловалакно. Больш экалагічнае, надзейнае і даўгавечнае. І толькі па адным параметры горшае. Базальтавае валакно значна даражэйшае. І таму выкарыстоўваюць яго толькі тыя, хто можа сабе гэта дазволіць, піша «План Б».

У 2022 годзе, даводзіць выданне, увесь сусветны рынак базальтавага валакна складаў 285 мільёнаў долараў.

Па аптымістычных ацэнках, да 2027 года, калі новы беларускі праект якраз запрацуе, сусветны попыт можа вырасці да 517 мільёнаў долараў. Па менш аптымістычных будзе крыху менш за 500 мільёнаў да 2030 года.

Такім чынам, піша выданне, ідэя новага мегапраекта складаецца ў тым, каб выдаткаваць на яго мільярд долараў дзеля долі на рынку, увесь абʼём якога будзе ў два разы меншы.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явяцца новыя трамваі

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў на «Атлант» і «БЕЛАЗ»

«Дзякуй за тыя «БелАЗы». У Крывым Рогу расказалі, як БелАЗы дапамаглі адбіць расійскі наступ

Каментары18

  • Ёсік
    13.03.2024
    Мне здаецца, што ўся гэтая бздура наконт запасаў нафты, базальту, шчэ шмат чаго - прыгожы спектакль для замежнікаў. Праз 2 месяцы скажуць, што нафту знайшлі пад Рэчыцай ў памеры 100500 сіксільёнаў барэлей, і гатовыя ў краіны ЕЗ па 33 еўра адгружаць. І ўсё, пацячэ расейская нафта праз "рэчыцкія нафтавыя месцы" па ўсім сьвеце. Нездарма блазан грашыма "раскідваецца", нешта яны мяркуюць зрабіць.
  • Саша славно пилит гири
    13.03.2024
    "Ну должно же быть, где-то, эта нефть, это золото" - а.г.лукашенко.
    Копаем шире, копаем глубже и так 30 лет.
  • Бобр
    13.03.2024
    Это было бы перспективно до 2020 года. С санкциями, может армяне да казахи на перепродаже и заработают. А так имея избыток электроэнергии БелАЭС, свое сырье и опыт переработки Гомельтройматериалы - перспективная тема. Но на рынке слаборазвитых стран нет спроса, там и токсичный пенопласт, и стекловата вполне зайдет

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць