Раскамнагляд назваў прычыны блакіроўкі старонкі беларускага артыста Ap$ent на стрымінгах
27 сакавіка «Яндэкс Музыка» абмежаваў па патрабаванні Раскамнагляду доступ да старонкі беларускага музыкі AP$ENT — аўтара папулярнага трэка «Можна я з табой». У каментары Forbes прадстаўнікі нагляднага органа патлумачылі прычыны.

Раскамнагляд на тэрыторыі Расіі абмежаваў профіль беларускага музыкі AP$ENT (сапраўднае імя — Арсень Кісляк) на музычных стрымінгах «з-за публікацыі матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расейскай Федэрацыі». Аб гэтым Forbes паведамілі прадстаўнікі надземнага органа.
Аб тым, што «Яндэкс Музыка» абмежавала па патрабаванні Раскамнагляду доступ да старонкі AP$ENT на сэрвісе, стала вядома 27 сакавіка. Пры спробе адкрыць профіль карыстальнікі бачылі паведамленне аб тым, што ён «недаступны па патрабаванні Роскомнадзора».
У Расіі Арсень Кісляк не прызнаны Мінюстам замежным агентам і не ўключаны ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў Расфінманіторынгу. Самы папулярны трэк выканаўцы — «Можна я з табой» — уваходзіць у топ-15 усіх расійскіх музычных сэрвісаў. Кліп на песню на YouTube мае больш за 7 млн праглядаў. У 2024 годзе трэк стаў надзвычай папулярным у рускамоўным сегменце тыктоку і інстаграм.
На тэрыторыі Беларусі і іншых краін трэкі музыкі даступныя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары